Google прыпыняе беларусам падпіску на Google One (але не ўсім)

Google One
7 хв.

На русском языке: Google приостанавливает беларусам подписку на Google One (но не всем)

Шэраг беларусаў атрымалі лісты ад Google з апавяшчэннем аб спыненні іх падпіскі на Google One.

Сёння раніцай беларусам пачалі паступаць паведамленні ад Google, дзе кампанія паведамляе, што працяг падпіскі на сховішча Google One больш недаступны, бо апрацоўка плацяжоў «з вашага рэгіёна ў цяперашні час не робіцца».

Па меры таго, як скончыцца аплачаная падпіска карыстальніка, памер даступнага сховішча ў воблаку паменшыцца да 15 ГБ.

Некаторыя карыстальнікі мяркуюць, што гэта можа быць звязана з аплатай праз карты беларускіх банкаў, якія знаходзяцца пад санкцыямі.

У той жа час іншыя паведамляюць, што апавяшчэнні атрымалі і тыя, хто аплачваў сэрвіс картамі банкаў не пад санкцыямі.

Дапоўнена: У некаторых выпадках, лісты атрымалі і беларусы, якія знаходзяцца за мяжой, аплочвалі сэрвіс замежнымі картамі, а ў акаўнце пазначаны іншы рэгіён.

Google прыпыняе беларусам падпіску на Google One (але не ўсім)

Паведамленне ад Google

Лісты аб спыненні падпіскі на Google One прыходзяць нават тым, хто знаходзіцца за мяжой, а ў акаўнце стаіць іншы рэгіён і замежная карта.

Адзін з чытачоў выказаў здагадку, што Google разаслаў апавяшчэнні проста ўсім карыстачам Google One у каго стары беларускі адрас быў паказаны з моманту рэгістрацыі акаўнта.

«Наконт падпісак Google. Яны зрабілі вельмі агульна і адправілі рассылку на ўсіх, у каго аўтаматычна пры захаванні і прывязцы да акаўнта новай карты прымацоўваўся стары беларускі адрас, які быў указаны з моманту рэгістрацыі акаўнта. Апавяшчэнні атрымліваюць нават тыя, у каго не беларускія карты».

Пра тое, што ліст прыходзіць і тым беларусам, у каго рахунак Google у іншай краіне, пацвярджаюць адразу некалькі чалавек:

«Я пару тыдняў таму змяніла рэгіён, прывязала замежную картку і ўсё роўна атрымала гэтае ж паведамленне»

«У мяне была прывязана грузінская карта, а фізічна я знаходжуся ў Турцыі. Аднак ліст усё роўна атрымаў»

«У мяне літоўская картка, краіна Літва, тэлефон і адрас таксама Літва. Усё памяняла яшчэ ў лютым. Верагодна, дадзеныя аб краіне ў іх кэшуюцца нейкім чынам».

У той жа час аднаму з беларусаў у тэхпадтрымцы Google патлумачылі, што доступ адключаць не ўсім, а толькі тым, хто аплочвае падпіску картамі падсанкцыйных беларускіх банкаў. Таксама адзначым, што пакуль гаворка ідзе толькі пра рассылку ліста, які, відавочна, прыйшоў не толькі тым, каму збіраюцца адключыць падпіску.

Акрамя таго, адзін з карыстальнкіаў звярнуў увагу, што складанасці з падаўжэннем падпіскі могуць быць і на сховішча ад кампаніі Microsoft – OneDrive. На сайце Microsoft пры ўваходзе ў асабісты кабінет важыць апавяшчэнне: «Майкрасофт прыпыніў усе новыя продажы прадуктаў і паслуг у Беларусі і Расіі».

Адзначым, што дадзенае апавяшчэнне вядзе на заяву кампаніі Microsoft ад 4 сакавіка 2022 года, дзе кампанія заявіла аб прыпыненні продажу ў РФ. Пры гэтым пра Беларусь у той заяве не было ні слова.

Google прыпыняе беларусам падпіску на Google One (але не ўсім)

Паведамленне ад службы падтрымкі Google
Папярэдні матэрыял
Аператыўная зводка ад Гаюна за 13 красавіка аб ваеннай актыўнасці на тэрыторыі Беларусі
Наступны матэрыял
Беларусь уводзіць «бязвіз» для грамадзян Літвы і Латвіі

Iншыя матэрыялы