Беларусь забараніла «заходнім» самалётам садзіцца ў РБ без дазволу «ўлады»

пропагандистские помойки
3 хв.

На русском языке: Беларусь запретила «западным» самолетам садиться в РБ без разрешения «властей»

Паводле звестак Motolko.help, Белаэранавігацыя з мэтай «абароны нацыянальных інтарэсаў» забараніла самалётам, якія заходзяць у паветраную прастору Беларусі з боку Латвіі, Літвы і Польшчы, рабіць пасадку ў Беларусі без спецдазволу МЗС РБ.

Выключэнне распаўсюджваецца на аварыйныя і надзвычайныя сітуацыі падчас палёту, а таксама на бізнес-авіяцыю.

Акрамя таго, гэтае абмежаванне дзейнічае і ў адваротны бок – самалётам, якія вылятаюць з аэрапортаў Беларусі, забаронена заходзіць у паветраную прастору Літвы, Латвіі і Польшчы без спецдазволу МЗС.

Забарона набывае моц з заўтрашняга дня, 3 снежня, і дзейнічае да 3 сакавіка 2024 года.

Адзначым, што санкцыі супраць беларускай авіяцыі былі ўведзеныя пасля прымусовай пасадкі самалёта Ryanair для затрымання Рамана Пратасевіча і Сафіі Сапегі. Былі забаронены палёты еўрапейскіх самалётаў над Беларуссю, таксама адменены ўсе рэйсы з ЕС у Мінск.

Наступствамі гэтага сталі страты Нацыянальнага аэрапорта, які перастаў прымаць еўрапейскую авіяцыю, і Белаэранавігацыі, якая зарабляла на пралётах самалётаў над Беларуссю.

Папярэдні матэрыял
Чырвоны Крыж прыпыніў членства Беларускага таварыства КК
Наступны матэрыял
Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі працягнутыя мінімум да 11 снежня

Iншыя матэрыялы