In English:
Belarus is going to suspend the Treaty on Conventional Armed Forces in Europe with two countries
На русском языке:
Беларусь собирается приостановить действие Договора об обычных вооруженных силах в Европе в отношении двух стран
Выданне Reform.by звярнула ўвагу, што ў так званую Палату прадстаўнікоў унесены законапраект аб прыпыненні дзеяння Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе адносна Польшчы і Чэхіі.
Дагавор аб звычайных узброеных сілах у Еўропе быў падпісаны ў 1990 годзе 16-ю дзяржавамі НАТА і 6-ю краінамі-ўдзельніцамі Варшаўскай дамовы. У 1999 годзе быў падпісаны абноўлены варыянт гэтай дамовы з улікам роспуску Варшаўскай дамовы і пашырэння НАТА.
Раней Міністэрства абароны Беларусі заяўляла, што Польшча нібыта парушае ДЗУСЕ, павялічваючы колькасць войска і закупляючы новыя ўзбраенні, але ў рэдакцыі Дамовы ад 1999 году, калі ў Стамбуле падпісалі Пагадненне аб адаптацыі ДЗУСЕ, не было гаворкі пра колькасць войскаў.
Варта адзначыць, што раней у гэтым годзе Расея дэнансавала ДЗУСЕ.