Беларуса дэпартавалі з Польшчы: проста цяпер ён у г.зв. нейтральнай паласе

Абноўлена
Абноўлена: 12 чэрвеня 2024 11:59
4 хв.

На русском языке: Беларуса депортировали из Польши: прямо сейчас он в т.н. нейтральной полосе

Выданне «Мост» паведамляе, што ўчора раніцай, 11 чэрвеня, беларуса Дзмітрыя Смактуновіча дэпартавалі з Польшчы з-за таго, што Літва анулявала яго ВНЖ.

Па дадзеных выдання, мужчына з лютага 2023 г. перабраўся ў Беласток, дзе працаваў у таксі і плаціў падаткі. Учора раніцай яго спынілі для праверкі дакументаў, а ўжо ў 10.30 вывезлі на памежны пераход Цярэспаль і паведамілі яго жонцы Наталлі аб тым, што яго дэпартуюць.

Беларуса дэпартавалі з Польшчы: проста цяпер ён у г.зв. нейтральнай паласе

Дзмітрый правёў ноч на нейтральнай паласе паміж Беларуссю і Польшчай, у 3 гадзіны ночы яму ўдалося патрапіць да польскіх памежнікаў, але ў 06:30 яго зноў вывезлі ў нейтральную зону.

Як стала вядома MOST, Дзмітрый быў занесены ў Літве ў спісы нядобранадзейных грамадзян, з-за гэтага яго ВНЖ анулявалі. Жонка мужчыны лічыць, што такое рашэнне прынялі праз тое, што ў 2003 годзе ён працаваў дзяжурным у папраўчай калоніі.

Аднак MOST паведамляе, што мужчына перавозіў мігрантаў, якія нелегальна ўязджаюць у Польшчу з беларускага боку. Наталля кажа, што яго затрымлівалі за гэта яшчэ ў красавіку 2023 года, тады ён супрацоўнічаў са следствам, дзякуючы яго дзеянням удалося выйсці на іншых удзельнікаў канала перавозкі і судзімасць пагашана.

Беларуса дэпартавалі з Польшчы: проста цяпер ён у г.зв. нейтральнай паласе

У дадзены момант, Дзмітрый Смактуновіч працягвае знаходзіцца на нейтральнай паласе. Кіроўцы аўтобусаў паведамілі Дзмітрыю, што на беларускім баку яго ўжо чакаюць супрацоўнікі КДБ. Між тым, польскія памежнікі перакрылі рух на памежным пераходзе Брэст-Цярэспаль.

UPD. Мужчына пайшоў у Беларусь. Рух на пераходзе Брэст-Цярэспаль аднаўляецца

Дэпартаваны з Польшчы Дзмітрый Смактуновіч перайшоў на беларускі бок. Як паведамляе Mediazona.by, зараз ён праходзіць мытны кантроль.

Перад тым, як сысці з нейтральнай паласы ў Беларусь, ён запісаў відэа, якое апублікавала выданне «Мост». Таксама «Мост» паведамляе, што пасля праходжання беларускага мытнага кантролю ён перастаў выходзіць на сувязь са сваякамі.

Папярэдні матэрыял
Беларусы ў Польшчы зараз змогуць пацвярджаць свае атэстаты аб адукацыі і паступаць у ВНУ Польшчы без дадатковых даведак
Наступны матэрыял
Ваенная актыўнасць у Беларусі ў маі 2024 года. Коратка.

Iншыя матэрыялы