Збор сродкаў на дапамогу сем’ям загінулых беларускіх дальнабойшчыкаў

Дзмітрый Шылец і Іван Рогаў / Фота з асабістых архіваў
3 хв.

На русском языке: Cбор средств на помощь cемьям погибших беларусских дальнобойщиков

Фонд салідарнасці Bysol запусціў збор сродкаў на дапамогу сем’ям загінулых беларускіх дальнабойшчыкаў Дзмітрыя Шыльца і Івана Рогава.

Дзмітрый і Іван загінулі пры бамбардзіроўцы акупантамі ўкраінскага горада Корасцень у ноч з 9 на 10 сакавіка. Горад знаходзіцца ў 50 км ад беларускай мяжы і яго бамбілі самалёты, якія выляцелі з беларускіх аэрадромаў.

Цяпер іх сем’і засталіся без кармільцаў і ў нашых сілах падтрымаць іх блізкіх матэрыяльна.

Паўдзельнічаць у зборы можна тут

Калі вы ў Беларусі — карыстайце VPN.

❗️У сувязі з абвінавачваннямі ў экстрэмізме, каманда фонду BYSOL заклікае карыстацца для пераводу сродкаў карткамі, выпушчанымі еўрапейскімі ці расійскімі банкамі, альбо данаціць праз міжнародную сістэму PayPal (але не праз прывязаныя карты).

Збор сродкаў на дапамогу сем’ям загінулых беларускіх дальнабойшчыкаў

Дзмітрый Шылец і Іван Рогаў / Фота з асабістых архіваў
Папярэдні матэрыял
На якія формы абароны ў Польшчы могуць прэтэндаваць беларускія бежанцы?
Наступны матэрыял
Новы канал ГУБАЗіКа Telegram таксама выдаліў

Iншыя матэрыялы