На русском языке:
Беларусам, которые не прошли сверку данных военнообязанных, запретят выезд из страны?
Пра гэта заявіў ваенны камісар Брэсцкай вобласці Алег Канавалаў у каментары па сітуацыі ў сувязі з завяршэннем зверкі ўліковых звестак ваеннаабавязаных.
«Пачынаючы з лютага для тых людзей, якія не прайшлі зверку, хутчэй за ўсё будуць ужытыя абмежаванні на выезд з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і, магчыма, нейкія яшчэ абмежаванні…», – сказаў Канавалаў.
Пару дзён таму МА РБ паведаміла, што зверку ўліковых дадзеных прайшлі толькі 95% ваеннаабавязаных. Гэта значыць 5% ваеннаабавязаных наогул не змаглі праверыць – яны знаходзяцца ў эміграцыі, хварэлі або затрыманыя.
Яшчэ ў канцы снежня мы пісалі, што ў асобных раёнах ваенкаматы не змаглі выйсці на сувязь мінімум з 10% ваеннаабавязаных, яшчэ 34% – жывуць наогул у іншых раёнах.
Расказваем, што ўдалося зразумець аб выніках зверкі дадзеных воінскага ўліку.
UPD. Міністэрства абароны РБ пасля заяваў ваенкама Брэсцкай вобласці Алега Канавалава апублікавала паведамленне ў сваім канале, дзе заявіла, што каментар Канавалава быў «недакладны». І паведаміла, што ніякіх абмежаванняў на выезд да тых, хто не прайшоў зверку, не будзе.
«Да грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія не прайшлі праверку ўліковых дадзеных ваеннаабавязаных, не будуць прыменяцца абмежаванні на выезд за межы краіны», – паведамілі ў МА РБ.