In English:
Belarusians were forbidden from holding their flags at a rally in support of Ukraine by the head of an anti-discrimination organization
На русском языке:
Беларусам запрещал держать свои флаги один из руководителей организации по борьбе с дискриминацией. Его действия и есть дискриминация тех, кто всегда поддерживал Украину
Выданне Most паведаміла, што ў Кракаве арганізатары акцыі 24 лютага забаранілі беларусам прысутнічаць на акцыі з нацыянальнымі беларускімі сцягамі. Нягледзячы на ўсе довады людзей, што БЧБ не мае нічога агульнага з лукашызмам і пад гэтым сцягам беларусы ваююць у складзе УСУ, сцягі загадалі прыбраць.
Мost апублікаваў відэа з акцыі, дзе дакладна можна пачуць забарону ад аднаго з арганізатараў акцыі, які стаяў разам з паліцыяй. Выданне піша, што акцыю арганізавалі прадстаўнікі генеральнага консульства Украіны ў Кракаве. Сапраўды, у сацсетках генконсульства сказана, што яны аказвалі падтрымку ў арганізацыі.
На відэа можна заўважыць бэйдж чалавека, які вылучаў забарону беларусам, а калі казаць прама – займаўся дыскрымінацыяй па нацыянальнай прыкмеце. Яго імя Vasyl Herasymchuk. Ён ёсць і на іншых фота з акцыі – у жоўтай куртцы з бэйджам.
Мы даведаліся, што Васіль Герасімчук зʼяўляецца старшынём праўлення і адным з заснавальнікаў арганізацыі Fundacja Chimera Kultur – гэта зарэгістраваная ў Польшчы НДА. Звернем вашу ўвагу, што на сайце дадзенай арганізацыі сказана, што яны прасоўваюць:
- Развіццё дыялогу паміж рознымі народамі, нягледзячы на нацыянальнасць, расу, узрост і пол. Спасылка
- Падтрымку незалежнасці грамадзян трэціх краін у ЕС. Спасылка
- Падтрымку збліжэння нацый, таварыстваў і дзяржаў рэгіёну Цэнтральнай і Усходняй Еўропы шляхам садзейнічання ўзаемным ведам і інфармацыі, а таксама стварэння ўсведамлення пачуцця культурнай супольнасці і агульных інтарэсаў. Спасылка
Такім чынам, сваімі дзеяннямі сябра кіраўніцтва антыдыскрымінацыйнай арганізацыі прадэманстраваў свае прадузятыя адносіны да людзей, якія заўсёды падтрымлівалі Украіну, у тым ліку на акцыі 24 лютага. Можна канстатаваць, што пазіцыя Васіля Герасімчука супрацьлеглая пазіцыі яго арганізацыі, а барацьба з дыскрымінацыяй вельмі выбарчая.