Беларусаў асудзілі на тэрміны да 5 гадоў калоніі за вывешванне сцягоў Беларусі і Украіны

Весна
5 хв.

На русском языке: Беларусов осудили на сроки до 5 лет колонии за вывешивание флагов Беларуси и Украины

Праваабаронцы «Вясны» паведамляюць, што так званая суддзя Мінскага гарадскога суда Дзіна Кучук вынесла прысуды 5-ці мінчанам, якіх затрымалі ў верасні 2022 года за тое, што яны вывесілі нацыянальны беларускі БЧБ і ўкраінскі сцягі на фасадзе дома па вул. Лесі Украінкі ў Мінску.

Беларусаў асудзілі на тэрміны да 5 гадоў калоніі за вывешванне сцягоў Беларусі і Украіны

Іх абвінавацілі па артыкулах аб стварэнні экстрэмісцкага фарміравання (ч. 3 арт. 361-1 КК) і садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 2 арт. 361-4 КК).

  • Дзяніс Варозаў і Вячаслаў Панцюшэнка – 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • Вольга Церах і Кацярына Зарэцкая – 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму;
  • Уладзімір Лавор – 4 гады і 9 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Сукамернікі Дзяніса Варозава паведамілі праваабаронцам, што сілавікі Лукашэнку вывозілі яго ў лес і пагражалі забіць.

Папярэдні матэрыял
На палігоне «Лепельскі» паказалі новую баявую машыну РФ на базе «ГАЗ Собаль»
Наступны матэрыял
Беларускі Гаюн: У памежжа з Літвой перакінутыя танкі 120-й брыгады

Iншыя матэрыялы