Беларускага мастака затрымалі ў Варшаве за арт з Маском і спрабуюць абвінаваціць у прапагандзе нацызму

4 хв.

In English: Belarusian artist was detained in Warsaw for art with Elon Musk, the police tried to accuse him of Nazi propaganda
На русском языке: Беларусского художника задержали в Варшаве за арт с Маском и пытаются обвинить в пропаганде нацизма

Стала вядома, што ўвечары 25 студзеня ў Варшаве быў затрыманы беларускі мастак Максім пад нікам street_wind_, пра што ён сам расказаў у Instagram.

«Учора я рабіў як звычайна свой мілы арт. Але раптоўна паліцэйскі патруль перапыніў мой акт творчасці. Доўга разбіраліся, мне прыйшлося начаваць у паліцыі. Паліцыя абвінаваціла мяне ў псаванні гістарычнага будынка, і, увага: прапагандзе нацызму і фашызму», — напісаў ён.

Беларускага мастака затрымалі ў Варшаве за арт з Маском і спрабуюць абвінаваціць у прапагандзе нацызму

Мастак зрабіў постэр-арт, які паказвае зігуючага чалавека, які знешне нагадвае Ілона Маска, і подпіс — «Make Poland great for poles again!». Арт быў размешчаны насупраць хмарачоса па адрасе Złota 44, у якім збіраецца набыць кватэру той самы Ілон Маск. Сам Максім падкрэслівае, што арт — гэта проста яго рэфлексія на актуальныя падзеі, і ён не ставіў за мэту кагосьці абразіць.

Аднак мастака адразу затрымалі, паліцэйскі патруль надзеў на яго кайданкі і адвёз у паліцэйскі ўчастак, а адтуль у начлежку. На наступны дзень мужчыну адвезлі ў Акруговае ўпраўленне паліцыі Варшавы, дзе ад яго патрабавалі падпісаць паперы, у якіх яму прысудзілі штраф у 2000 злотых і абвінавацілі ў выкарыстанні рымскага салюту.

Максім распавёў, што ў паліцыі яму казалі, што ён абвінавачваецца ў прапагандзе нацызму, псаванні гістарычнага будынка, а яго дзеянні — гэта абраза памяці продкаў і польскай нацыі. Аднак ён адмовіўся гэта падпісваць і яго адпусцілі, пры гэтым забраўшы ў яго рэчы і выдаўшы пратакол затрымання.

Мужчыну таксама паведамілі, што цяпер ён знаходзіцца ў статусе падазраванага, і спрабавалі абвінаваціць нелегальнае знаходжанне, бо ў яго няма актуальных дакументаў, бо ён знаходзіцца ў працэдуры атрымання міжнароднай абароны.

Цяпер беларус чакае суда і шукае адваката. Калі вы можаце яму дапамагчы — пішыце ў яго інстаграм.

Папярэдні матэрыял
Хтосьці запусціў BAT'KA COIN незадоўга да "выбараў"
Наступны матэрыял
Motolko.help спрабуюць узламаць

Iншыя матэрыялы