На русском языке:
«Беларуськалий» хочет отсудить у Литвы €1 млрд. за запрет транспортировки калийных удобрений
Як паведамляе tv3, «Беларуськалій» пачаў інвестыцыйны арбітражны працэс супраць Літвы і патрабуе кампенсацыі страт на суму каля 1 млрд еўра без уліку працэнтаў і судовых выдаткаў.
У Мінтрансе Літвы журналістам пацвердзілі, што працэс пачаўся, але ад далейшых каментароў устрымаліся.
«Так, пацвярджаем. Каб не нашкодзіць ходу працэсу і пазіцыі Літоўскай Рэспублікі, мы не можам на дадзеным этапе даваць якія-небудзь далейшыя каментарыі», – паведамілі ў Мінтрансе.
«Беларуськалій» лічыць, што Літва, прызнаўшы несапраўднай дамову на перавозку грузаў паміж «Lietuvos geležinkėlių» і «Беларуськаліем», што пацягнула забарону на перавозку грузаў праз Літву і ў Клайпедскі порт, тым самым парушыла дамову ад 1999 года аб абароне інвестыцый і нанесла кампаніі шкоду.