Беларуская дэлегацыя на чале з Пархомчыкам здзейсніла візіт у Тога на самалёце «зброевага барона» Зінгмана

Lomegraph
Iнсайд
5 хв.

25 студзеня ў сталіцы афрыканскай дзяржавы Тога — Ламэ адбылася цырымонія атрымання 22 аўтобусаў для гарадской транспартнай сеткі. На фатаграфіях апублікаваных мясцовым выданнем Lomegraph можна заўважыць
міністра прамысловасці Беларусі Пятра Пархомчыка. Пра візіт, у рамках якога міністар «асабіста перадаў» беларускія аўтобусы вырабленыя для Тагалезскай Рэспублікі, толькі сёння афіцыйна паведаміла міністэрства прамысловасьці РБ. Аднак пры гэтым афіцыйная крыніца апусціла шэраг падрабязнасцяў.

Беларуская дэлегацыя на чале з Пархомчыкам здзейсніла візіт у Тога на самалёце «зброевага барона» Зінгмана

Міністр прамысловасці РБ Пётр Пархомчык пераразае стужку на цырымоніі перадачы беларускіх аўтобусаў у Тога, 25 студзеня / Lomegraph

Рэдакцыі motolko.help стала вядома, што беларуская дэлегацыя на чале з Пархомчыкам прыляцела ў Тога на самалёце Аляксандра Зінгмана. Аўтобусы, якія нібыта «асабіста перадаў» Пархомчык, былі зробленыя пад брэндам SUB на жодзінскім заводзе «ЭТОН». А пагадненне аб іх пастаўцы яшчэ летам 2021 года з Міністэрствам інфраструктуры і транспарту Тагалезскай Рэспублікі заключыла дубайская кампанія Аляксандра Зінгмана AFTRADE DMCC.

«Мы радыя, што заключылі пагадненне аб пастаўцы 22 прыгарадных аўтобусаў у Тога і спадзяемся паставіць іх да канца года. Гэтыя аўтобусы ўжо працуюць у многіх краінах афрыканскага кантынента», — казаў тады Зінгман.

Гендырэктар тагалезскай кампаніі SOTRAL, якая кіруе аўтобусамі ў сталіцы Тога, тады сказаў: «Кожны з новых аўтобусаў AFTRADE, якія змяшчаюць больш за 70 чалавек, стане доўгачаканым дадаткам да нашай транспартнай сеткі».

Мясцовае выданне паведамляе, што на цырымоніі міністр транспарту Тога Афха Атча-Дэджы прывітаў супрацоўніцтва паміж Тога і Беларуссю, якое дазволіла набыць гэтыя «каштоўнасці». У адказ, Пархомчык запрасіў свайго тагалезскага калегу здзейсніць візіт у Беларусь. Дарэчы, пасля цырымоніі, беларуская дэлегацыя накіравалася ў Зімбабвэ.

In English: Belarusian delegation led by Parkhomchyk paid a visit to Togo on the plane of the “arms dealer” Zingman
На русском языке: Беларусская делегация во главе с Пархомчиком совершила визит в Того на самолёте «оружейного барона» Зингмана

Папярэдні матэрыял
«Іскандэры», «Ураганы», БТРы і «Тыгры»: войскі РФ заўважаюць па ўсёй краіне
Наступны матэрыял
Святлана Ціханоўская накіравала ліст прэзідэнту Рады ICAO

Iншыя матэрыялы