«Іскандэры», «Ураганы», БТРы і «Тыгры»: войскі РФ заўважаюць па ўсёй краіне

motolko.help
Iнсайд
10 хв.

У розных раёнах Беларусі працягваюць заўважаць расійскую вайсковую тэхніку. Паводле інфармацыі тэлеграм-канала @belzhd_live, усяго ў Беларусь павінна прыбыць 200 вайсковых эшалонаў РФ. Расказваем, дзе былі заўважаны расійскія войскі за апошні тыдзень.

«Іскандэры», «Ураганы», БТРы і «Тыгры»: войскі РФ заўважаюць па ўсёй краіне

Лакацыі, дзе была заўважана вайсковая тэхніка РФ з 20 па 26 студзеня 2022 года / motolko.help

Рэчыца

Паведамленні пра перамяшчэнні расійскай тэхнікі ў Рэчыцкім раёне прыходзяць літаральна кожны дзень. 21 студзеня ў Рэчыцу прыбыў чарговы расейскі цягнік, які прывёз тэхніку інжынерных войскаў РФ. На відэа прысутнічаюць гусенічныя БТР МТ-ЛБ, перасоўная радыёстанцыя Р-166-0,5 і машына спадарожнікавай сувязі Р-439-МД2, а таксама розныя ЗІЛы, КАМАЗы і нават экскаватар.

Днём пазней, на мясцовым вакзале былі таксама заўважаны танкі. Такую ж тэхніку бачылі і 24 студзеня на полі каля трасы Р32 Рэчыца-Лоеў і на трасе М10 у напрамку Мазыра.

«Іскандэры», «Ураганы», БТРы і «Тыгры»: войскі РФ заўважаюць па ўсёй краіне

Вайсковая тэхніка каля Рэчыцы накіроўвалася ў бок Мазыра па М10, 25 студзеня / motolko.help

Акрамя таго, 25 студзеня, калона расійскай вайсковай тэхнікі накіроўвалася ў бок Рэчыцы па трасе М10 ад Гомеля. А ў самой Рэчыцы ў цэнтры горада заўважылі расійскую вайсковую «буханку» з дзяржнумарам 7356 EM-25 (Усходняя ваенная акруга).

«Іскандэры», «Ураганы», БТРы і «Тыгры»: войскі РФ заўважаюць па ўсёй краіне

У Рэчыцы ў цэнтры горада заўважылі расійскую вайсковую «буханку» / motolko.help

Асіповічы

20 студзеня ў Асіповічы прывезлі расійскія ракетныя комплексы Іскандэр. Варта адзначыць, што асіповіцкі палігон быў афіцыйна заяўлены як месца правядзення вучэнняў.

«Іскандэры», «Ураганы», БТРы і «Тыгры»: войскі РФ заўважаюць па ўсёй краіне

Расійскія ракетныя комплексы Іскандэр у Асіповічах, 21 студзеня / motolko.help

Акрамя таго, у раёне Асіповічаў заўважана калона расійскай вайсковай тэхнікі, якая рухалася раніцай 22 студзеня па трасе М5. На чорных нумарах машын паказаны 25 рэгіён (Усходняя ваенная акруга РФ).

Орша

22 студзеня ў раёне чыгуначнага вакзала Оршы заўважылі эшалон, які перавозіў расійскія рэактыўныя сістэмы залпавага агню «Ураган». Таксама ў раёне Оршы на трасе М1, 26 студзеня, рухалася калона расійскай тэхнікі ў бок Мінска.

«Іскандэры», «Ураганы», БТРы і «Тыгры»: войскі РФ заўважаюць па ўсёй краіне

Рэактыўныя сістэмы залпавага агню «Ураган» у Оршы / motolko.help

Барысаў і Баранавічы

25 студзеня ў Барысаўскім раёне ў напрамку Мінска рухаўся эшалон з расійскай вайсковай тэхнікай. На цягніку перавозілі каля 50 розных вайсковых машын, характэрна, што многія з іх былі накрытыя тэнтам. Па нашай інфармацыі, пазней гэты ж цягнік заўважылі ў напрамку Баранавічаў.

Мінск і Мінскі раён

23 студзеня калона расійскай тэхнікі з 50-м рэгіёнам на нумарах (Заходняя вайсковая акруга РФ) рухалася з боку Мінска ў бок Гомеля.


У той жа дзень у Мінску быў заўважаны чарговы цягнік з расійскай вайсковай тэхнікай і яшчэ адзін у раёне станцыі «Мінск-Усходні» на наступны дзень.

«Іскандэры», «Ураганы», БТРы і «Тыгры»: войскі РФ заўважаюць па ўсёй краіне

Цягнік з вйасковай тэхнікай РФ у Мінску, 23 студзеня / motolko.help

Таксама вялікая калона вайсковай тэхнікі 25 студзеня накіроўвалася ў бок Брэста па МКАД-2 каля в. Абчак.

«Іскандэры», «Ураганы», БТРы і «Тыгры»: войскі РФ заўважаюць па ўсёй краіне

Калона тэхнікі на МКАД-2, 25 студзеня / motolko.help

У Ельску, за 20 км ад мяжы з Украінай, раніцай 23 студзеня былі заўважаныя ЗІЛы з накрытай задняй часткай, цалкам магчыма, гэта могуць быць машыны рэактыўнай артылерыі.

Расійскі цягнік з вайсковай тэхнікай, які рухаўся ў бок Барановіч, заўважылі 22 студзеня і ў Гарадзеі.

«Іскандэры», «Ураганы», БТРы і «Тыгры»: войскі РФ заўважаюць па ўсёй краіне

ЗІЛы ў Ельску, 23 студзеня / motolko.help

У Мар’інай Горцы ўдалося зняць момант разгрузкі расійскіх войскаў 24 студзеня. У той жа дзень у бок Мар’інай Горкі па трасе М4 рухалася калона расійскай вайсковай тэхнікі, сярод якой быў расійскі бронетранспарцёр БТР-82а.

«Іскандэры», «Ураганы», БТРы і «Тыгры»: войскі РФ заўважаюць па ўсёй краіне

Расійскі БТР-82а рухаецца па М4 у бок Мар'інай Горкі, 24 студзеня / motolko.help

Таксама вялізную калону расійскай вайсковай тэхнікі паветрана-дэсантных войскаў 26 студзеня заўважылі і на трасе М10. Машыны рухаліся ад Мікашэвіч у бок Лунінца.

На відэа можна заўважыць, што бронеаўтамабіль Тыгр з кулямётным модулем «Арбалет», такія выкарыстоўвалі дэсантнікі ў Казахстане. Акрамя таго, прысутнічае комплекс радыёразведкі і радыёпрыгнечання для падраздзяленняў ПДВ РБ-531Б «Інфаўна».

Акрамя таго, паводле інфармацыі тэлеграм-канала «Беларусь за МКАДам» калоны расійскай і беларускай вайсковай тэхнікі былі заўважаны ў Лідзе, Гродне і Бабруйску.

Калі бачыце тэхніку па-за афіцыйнымі месцамі правядзення вучэнняў, то дасылайце фота/відэа ў @motolko_bot або праз ананімную форму для зваротнай сувязі ніжэй.

Гэтае поле абавязкова для запаўнення

In English: “Iskander”, “Uragan”, armoured personnel carriers and “Tiger”: Russian troops are spotted throughout the country
На русском языке: «Искандеры», «Ураганы», БТРы и «Тигры»: войска РФ замечают по всей стране

Папярэдні матэрыял
«Вясна»: за салют 31 снежня ў 23:34 мужа і жонку адправілі сустракаць Новы год на Акрэсціна
Наступны матэрыял
Беларуская дэлегацыя на чале з Пархомчыкам здзейсніла візіт у Тога на самалёце «зброевага барона» Зінгмана

Iншыя матэрыялы