На русском языке:
Беларусский тиктокер резко решил переехать из Варшавы в Москву под предлогом «огромных возможностей». Но его отец подозревается в работе на КГБ
Выданне Reform.io звярнула ўвагу на беларускага ціктокера Уладзіслава, які «раптоўна» вырашыў пераехаць з Варшавы ў Маскву на падставе таго, што там «больш магчымасцяў неяк маштабавацца і развівацца». Людзі ў каментарах называюць ягоны ўчынак амаральным, але журналісты вырашылі капнуць глыбей і высветлілі, што ягоны бацька – блогер «Злы дальнабой», якога клічуць Максім Кузняцоў.
Характэрна, што Кузняцоў мінімум у 2007-13 гг. рабіў выплаты ў ФСАН як работнік Дзяржаўнай праектнай установы «Ларыскор» – гэта шырма для працаўладкавання агентаў розных падраздзяленняў МУС, аб якой мы ўжо пісалі не раз.
Акрамя таго, у базе пашпартоў ёсць 6 варыянтаў з фота гэтага Кузняцова, але з рознымі прозвішчамі. Reform.io адзначаюць, што ў МУС такія пашпарты называюць дакументамі прыкрыцця, і гэта звычайная практыка для сакрэтных агентаў.
У кастрычніку 2023 года «Белсат» выпусціў расследаванне па «Злом дальнабою», а ў адказ атрымаў абразы і пагрозы. Пасля гэтага, яго сын Уладзіслаў у сваім ціктоку сказаў, што нядрэнна б зʼездзіць дадому «хоць ненадоўга» і ўжо 17 снежня 2023 года апублікаваў відэа, дзе ён гуляе па цэнтры Гродна. І ўсяго пару дзён таму Уладзіслаў паведаміў, што пераехаў у Маскву і расказаў пра кантэнт на рускай мове і вялікія магчымасці ў сталіцы Расіі.
Журналісты Reform.by адзначаюць, што не ўдалося высветліць, ці звязана абнародаванне інфармацыі аб працы яго бацькі на беларускіх сілавікоў і тэрміновы пераезд ціктокера з Варшавы ў Маскву.