Аляксандр Лукашэнка размясціў на сваім сайце віншаванне на адрас народа Украіны з Днём незалежнасці.

сайт экс-президента Беларуси
2 хв.

In English: Lukashenka congratulated Ukrainians on Independence Day and again provided the territory of Belarus for missile launches
На русском языке: Александр Лукашенко разместил на своем сайте поздравление в адрес народа Украины с Днем независимости.

Аляксандр Лукашэнка размясціў на сваім сайце віншаванне на адрас народа Украіны з Днём незалежнасці.

«Перакананы, што сённяшнія супярэчнасці не змогуць разбурыць шматвяковы падмурак шчырых добрасуседскіх адносін паміж народамі дзвюх краін. Беларусь і надалей працягне выступаць за захаванне згоды, развіццё дружалюбных узаемапаважлівых кантактаў на ўсіх узроўнях», – гаворыцца ў віншаванні. У ім таксама змяшчаюцца пажаданні «мірнага неба, талерантнасці, мужнасці, сілы і поспехаў у аднаўленні дастойнага жыцця».

Пасля публікацыі віншавання з тэрыторыі Беларусі былі нанесеныя 4 ракетныя ўдары па Украіне.

Нагадаем, Лукашэнка даў тэрыторыю Беларусі для расейскай агрэсіі супраць Украіны. У лютым менавіта з Беларусі ва Украіну зайшлі расейскія войскі, якія атакавалі Кіеў. Таксама расейскія сілы наносілі з тэрыторыі краіны ракетныя і бомбавыя ўдары па Украіне.

І ўсё гэта адбывалася пры непасрэдным удзеле рэжыму Лукашэнкі, які захапіў уладу ў Беларусі ў 2020 г. з дапамогай зброі, гвалту і рэпрэсіяў супраць беларусаў.

*Лукашэнка да гэтага часу не прызнаны афіцыйнымі асобамі Украіны ваенным злачынцам і памочнікам Пуціна / Крамля ў агрэсіі супраць Украіны.

Папярэдні матэрыял
Форум «Армія-2022» наведаў беларускі праваслаўны архірэй
Наступны матэрыял
Google Фінансы зараз недаступныя ў Беларусі

Iншыя матэрыялы