In English:
Belarusian Hajun: No air-based or ground-based missile launches from the territory of Belarus were recorded on August 5
На русском языке:
«Беларускі Гаюн»: 5 августа с территории Беларуси не было зафиксировано запусков ракет воздушного или наземного базирования
За ўвесь дзень, 5 жніўня 2023 года, з тэрыторыі Беларусі не было зафіксавана запускаў ракет паветранага ці наземнага базіравання.
Больш за тое, у раёне 19.00 не было ўзлётаў авіяцыі, якая патэнцыйна магла б запусціць ракету, а таксама не было зафіксавана заходу авіяцыі ў патэнцыйную зону запуску ракет.
Акрамя таго, адзначым, што пасля паведамлення аб нібыта «запуску ракет з тэрыторыі Беларусі», мы атрымалі дастатковую колькасць абвяржэнняў з найбольш верагодных лакацый запуску.
Таксама хочам нагадаць, як візуальна выглядае запуск ракет наземнага базіравання з ваеннага аэрадрома Зяброўка.
Усяго ж з 24.02.2022 з тэрыторыі Беларусі па Украіне была выпушчана мінімум 721 ракета.
Храналогію ракетнага абстрэлу Украіны з тэрыторыі Беларусі можна паглядзець тут.