«Беларускі Гаюн» апублікаваў звесткі пра салдат-марадзёраў УС РФ, якія могуць мець дачыненне да злачынстваў на тэрыторыі Украіны

Беларускі Гаюн
Эксклюзіў
15 хв.

In English: Hajun Project published the data of Russian marauder soldiers, who may be involved in crimes on the territory of Ukraine
На русском языке: «Беларускі Гаюн» опубликовал данные солдат-мародёров ВС РФ, которые могут быть причастны к преступлениям на территории Украины

Учора, 3 красавіка, праект «Беларускі Гаюн» апублікаваў 3-х гадзінны запіс з анлайн-камеры кур’ерскай службы CДЭК у г. Мазыры (Беларусь), праз якую салдаты УС РФ адпраўляюць, у тым ліку, крадзеныя ва ўкраінскіх грамадзян рэчы.

Цяпер маніторынгавая група праекта «Беларускі Гаюн» атрымала вялікі масіў асабістых звестак салдат УС РФ, якія, як лічаць аўтары праекта, павінны панесці адказнасць за крадзёж і забойства людзей ва Украіне.

Дзякуючы гэтым звесткам стала вядома, што асноўная маса з салдат УС РФ, якія адпраўлялі рэчы з Мазыра, пражывае ў горадзе Рубцоўску (Алтайскі край, РФ), акрамя таго, частка з іх адпраўляла рэчы ў гарады:

  • Гарняк (Алтайскі край),
  • Чыту (Забайкальскі край),
  • Жалезнагорск (Краснаярскі край),
  • Омск,
  • Ульянаўск,
  • Новасібірск,
  • Маскву,
  • Ангарск (Іркуцкая вобласць),
  • Усурыйск (Прыморскі край)
  • і Бірабіджан (Яўрэйская аўтаномная вобласць).

Вядома, што толькі за адзін дзень, 2 красавіка, салдаты УС РФ здалі на адпраўку ў аддзяленне расійскай службы экспрэс-дастаўкі СДЭК у горадзе Мазыры (Беларусь) па адрасе вул. Куйбышава, 32, больш за 2 тоны рэчаў, сярод якіх значная частка — крадзеныя.

Праект апублікаваў прозвішча, нумары тэлефонаў і змесціва пасылак тых з салдат, якія адправілі ў РФ ад 50 да 450 кг. Прыводзім гэтыя звесткі без зменаў:

«Беларускі Гаюн» апублікаваў звесткі пра салдат-марадзёраў УС РФ, якія могуць мець дачыненне да злачынстваў на тэрыторыі Украіны

Скрыншоты з тварамі салдат УС РФ у аддзяленні СДЭК у г. Мазыр, 02.04.2022 / Беларускі Гаюн

Подписаться на проект «Беларускі Гаюн» можно по ссылке, также вы можете анонимно сообщить мониторинговой группе любую информацию касающуюся солдат ВС РФ и передвижения военной техники на территории Беларуси в бот @HajunBYbot.

  • Каваленка Яўген Яўгенавіч адправіў у Рубцоўск 450 кг інструментаў, музычныя калонкі, стол, намёт і інш. Тэлефон: +79130213100
  • Лазараў Арцём Пятровіч адправіў у Рубцоўск 255 кг запчастак і электрасамакат. Тэлефон: +79132257343
  • Мікалаеў Павел Аляксандравіч адправіў у Рубцоўск 205 кг інструментаў, тэлевізар і фатэлю. Тэлефон: +79235652819
  • Сэрцаў Андрэй Мікалаевіч адправіў у Рубцоўск 150 кг інструментаў, рэчаў і тэлевізар. Тэлефон: +79831816692
  • Валіеў Георгій Муратавіч адправіў у Рубцоўск 150 кг інструментаў і рэчаў. Тэлефон: +79133660555
  • Сцяпанаў Мікалай Мікалаевіч адправіў ва Усурыйск 140 кг запчастак і кандыцыянераў. Тэлефон: 89146747822
  • Канбалат Эльдар Арслановіч адправіў у Рубцоўск 140 кг інструментаў і адзення. Тэлефон: +79230096646
  • Жукоўскі Раман Аляксандравіч адправіў у Рубцоўск 130 кг інструментаў, рэчаў і тэлевізар. Тэлефон: +79133615429
  • Чучалін Яўген Віктаравіч адправіў у Рубцоўск 100 кг. інструментаў, рэчаў і некалькі тэлевізараў. Тэлефон: +79230018617
  • Валашчук Іван Іванавіч адправіў у Рубцоўск 95 кг інструментаў, рэчаў і тэлевізар. Тэлефон: +79627939791 (нумар жонкі/маці)
  • Калоцэй Сяргей Аляксандравіч адправіў ва Ульянаўск 90 кг крышку багажніка. Тэлефон: +79378814554 (нумар сваяка)
  • Юшын Уладзімір Сяргеевіч адправіў у Чыту 85 кг адзення. Тэлефон: +79243830515
  • Грыгаран Артур Ашотавіч адправіў у Гарняк 60 кг рэчаў, акумулятараў і запчастак для ПК. Тэлефон: +79831066239
  • Шулайкін Мікалай Мікалаевіч адправіў у Бірабіджан 60 кг адзення і рыбалоўных прыналежнасцяў. Тэлефон: +79142155101
  • Дацюк Іван Андрэевіч адправіў у Рубцоўск 60 кг адзення. Тэлефон: +79137976731
  • Кузьмін Ігар Сяргеевіч адправіў у Рубцоўск 50 кг інструментаў і рэчаў. Тэлефон: +79236497934

Падпісацца на праект «Беларускі Гаюн» можна па спасылцы, таксама вы можаце ананімна паведаміць маніторынгавай групе любую інфармацыю, якая тычыцца салдат УС РФ і перамяшчэння ваеннай тэхнікі на тэрыторыі Беларусі ў бот @HajunBYbot.

Папярэдні матэрыял
Wargaming вырашыў спыніць бізнэс і ў Беларусі і Расіі
Наступны матэрыял
Аператыўная зводка ад Гаюна за 4 красавіка аб ваеннай актыўнасці на тэрыторыі Беларусі

Iншыя матэрыялы