In English:
Belarusian Hajun: the connection between the Wagner camp and Iskanders in Asipovichy looks far-fetched
На русском языке:
«Беларускі Гаюн»: связь между лагерем ЧВК «Вагнер» и «Искандерами» в Осиповичах выглядит надуманной
Нягледзячы на акцэнт на тэме ядзернай зброі ў публікацыі FAS пра пабудаваны ангар на тэрыторыі 465-й ракетнай брыгады ў Асіповічах, там ёсць фраза, што заўважаныя АТРК «Іскандэр» «нібыта могуць несці ядзерныя боегалоўкі, якія яны атрымалі з Расіі».
І гэта важна, таму што візуальна ці па спадарожнікавых здымках немагчыма зразумець, ці могуць гэтыя Іскандэры несці ЯЗ ці не могуць.
Аднак тут для разумення важная храналогія. І факт у тым, што гэтыя «Іскандэры» прыбылі ў Беларусь яшчэ ў лютым 2023 года, за месяц да таго, як Пуцін сказаў, што пабудуе на тэрыторыі Беларусі сховішча тактычнай ядзернай зброі. І, як мы напісалі ў публікацыі вышэй, новы ангар быў пабудаваны, каб захоўваць менавіта гэтыя, новыя, для 465-й брыгады ракетныя комплексы. Бо калі яны прыехалі ў лютым, яны ў прамым сэнсе стаялі пад падстрэшкамі з шыферу і дошак. Ну, і дастаткова лагічна будзе меркаваць, што тэхніка для ТЯЗ не можа стаяць на адкрытым паветры і чакаць пакуль ёй пабудуюць гараж.
З іншага ж боку, нам вядома, што разлікі гэтай брыгады ў красавіку былі на практычнай падрыхтоўцы ў РФ, дзе, сярод іншага, вывучалі пытанні ўтрымання і прымянення тактычных ядзерных боепрыпасаў АТРК «Іскандэр-М». Так што пэўныя веды ў пытанні ТЯЗ з «Іскандэрамі» байцы гэтай брыгады, верагодна, маюць і гэта трэба ўлічваць.
А вось што яшчэ больш спрэчна – гэта звязак гаража з ПВК «Вагнер»
Так, геаграфічная блізкасць мае месца быць, усяго 16,5 км па прамой ад гаража да лагера ПВК «Вагнер», але давайце не забываць ключавое – «Іскандэры» прыбылі ў лютым 2023 года, мяцеж Прыгожына быў у чэрвені 2023 года, а арганізавана ў Беларусь вагнераўцы пачалі прыбываць у ліпені. Разбежка паміж першай і апошняй падзеяй – 5 месяцаў.
Тым больш, што ангар для «Іскандэраў» пабудаваны на тэрыторыі парка 465-й брыгады, які знаходзіцца пад аховай салдат тэрміновай службы УС РБ, калі раптам нехта думае, што каля 4000 чалавек прыехалі, каб ахоўваць некалькі «Іскандэраў» у гаражах на тэрыторыі спецыялізаванай дзейнай ваеннай часці.
Разам, выснова зараз такая: прамой сувязі паміж зʼяўленнем лагера ПВК «Вагнер» у в. Цэль і «Іскандэрамі» ў Асіповічах – не. Гэтая сувязь выглядае надумана ці кімсьці штучна выведзена. Сочым далей.