Пуцін: Расія да 1 ліпеня пабудуе ў Беларусі сховішча тактычнай ядзернай зброі

Фото: Минобороны РБ
10 хв.

In English: Putin: Russia will build a tactical nuclear weapons storage in Belarus by July 1
На русском языке: Путин: Россия к 1 июля построит в Беларуси хранилище тактического ядерного оружия

Увечары 25 сакавіка 2023 у эфіры тэлеканала «Расія 1» было паказана інтэрв’ю Уладзіміра Пуціна аўтару праграмы «Масква. Крэмль. Пуцін» Паўлу Зарубіну, у якім Пуцін заявіў, што Расія пабудуе ў Беларусі сховішча для тактычнай ядзернай зброі.

Па словах Пуціна, будаўніцтва спецыяльнага сховішча для тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі будзе скончана да 1 ліпеня.

Таксама Пуціна спыталі аб перадачы Беларусі ядзернай зброі, на што ён адказаў, што Расея не перадае Беларусі ядзерную зброю, а «збіраецца рабіць тое ж самае, што ЗША са сваімі саюзнікамі». Прамая цытата:

«Зарубін: – А калі і пры якіх умовах можа быць перададзена сама зброя?

Пуцін: Мы не перадаем. І ЗША сваім саюзнікам не перадаюць. Яны проста… Мы ў прынцыпе робім усё тое самае, што яны робяць дзесяцігоддзямі. Яны маюць [ЯЗ] у пэўных краінах у саюзнікаў і рыхтуюць іх носьбіты, і іх жа рыхтуюць экіпажы. Мы тое ж самае збіраемся рабіць. Менавіта пра гэта Аляксандр Рыгоравіч і папрасіў».

У гэтым інтэрвʼю Пуцін таксама паведаміў, што Расія ўжо дапамагла Беларусі пераабсталяваць 10 самалётаў ВПС РБ для выкарыстання тактычнай ядзернай зброі (далей ТЯЗ), і што ў Беларусь ужо перададзены АТРК «Іскандэр», які таксама можа быць носьбітам ТЯЗ. Навучанне экіпажаў Іскандэраў, па словах Пуціна, пачнецца з 3 красавіка.

Адзначым, што ўпершыню аб пераабсталяванні беларускіх самалётаў пад нясенне ЯЗ Лукашэнка сказаў падчас сустрэчы з Пуціным у чэрвені 2022 года. Пазней, 26 жніўня 2022 года, выступаючы на прадпрыемстве «БелОМА», Лукашэнка заявіў, што беларускія тактычныя бамбавікі ўжо пераабсталяваныя для нясення ядзернай зброі і назваў мадэль Су-24, якія былі знятыя з узбраення.

Мы мяркуем, што гаворка ідзе пра пераабсталяванне штурмавікоў Су-25 ВПС РБ, якія дыслакуюцца на аэрадроме ў Лідзе.

Акрамя таго, аб пастаноўцы перададзеных Расіяй, АТРК «Іскандэр» на баявое дзяжурства ў РБ было заяўлена яшчэ 19 снежня 2022 года. Пазней, 1 лютага 2023 года МА РБ паведаміла, што беларускія вайскоўцы прыступілі да поўнай самастойнай эксплуатацыі аператыўна-тактычнага ракетнага комплексу «Іскандэр».

Па нашых дадзеных, комплекс паступіў на ўзбраенне 465-й ракетнай брыгады (в/ч 61732, Асіповіцкі раён), на ўзбраенні якой знаходзіцца некалькі дывізіёнаў ТРК «Кропка-У» і гэта адзіная ў УС РБ ракетная брыгада.

Папярэдні матэрыял
Ніна Багінская была затрыманая ў Дзень Волі, яе выпусцілі толькі ўвечары
Наступны матэрыял
Борт Лукашэнкі, які патрапіў пад санкцыі ЗША, прададзены Ірану?

Iншыя матэрыялы