Беларускі Гаюн: У Мачулішчах загарэўся МіГ-31К ВКС РФ

Беларускі Гаюн
Эксклюзіў
10 хв.

На русском языке: Беларускі Гаюн: В Мачулищах загорелся МиГ-31К ВКС РФ

Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» валодае інфармацыяй, што сёння, 25 снежня, на аэрадроме ў Мачулішчах, адбылося ўзгаранне рухавіка аднаго з МіГ-31К ВКС РФ, якія могуць несці гіпергукавыя аэрабалістычныя ракеты «Кінжал».

Нагадаем, 13 снежня 2022 г. у Мачулішчы прыляцелі тры МіГ-31К ВКС РФ. Гэта ўжо другая змена ў Беларусі для дадзенага тыпу самалётаў. Раней яны прыляталі 16 кастрычніка і прабылі ў Беларусі 46 дзён. Але на гэты раз разам са знішчальнікамі ў Мачулішчах базуецца і праводзіць сумесныя палёты самалёт ДРЛА Іл-76 А-50У «Сяргей Атаянц» з рэг. нумарам RF-93966.

Снежаньскія МіГі маюць рэгістрацыйныя нумары RF-92215, RF-92445, RF-95194. Яны ўжо здзейснілі мінімум 4 вылеты (16, 17, 21 і 25 снежня).

За два тыдні прысутнасці лёталі ўсё, акрамя аднаго МіГу – з рэгістрацыйным нумарам RF-95194 (нумар борта — 50 «сіні»). А ўсё таму, што паводле звестак нашых крыніц, 25 снежня на дадзеным борце адбылося ўзгаранне рухавіка, атрыманыя пашкоджанні не дазваляюць борце хуткім часам здзяйсняць палёты.

Вінаваты тут узрост машыны (МіГі выпускаліся з 1975 па 1994, а прыняты на ўзбраенне ў 1981) або непрафесіяналізм лётнага складу (дадзены борт прайшоў мадэрнізацыю пасля 2015 года ), але факт часовага вываду са строю патэнцыйнай крыніцы смерці для ўкраінскага народа на Каляды – можна лічыць цудам.

Папярэдні матэрыял
У 2023 годзе на зборы прызавуць каля 9 тысяч запаснікаў
Наступны матэрыял
Экс-следчага Яўгена Юшкевіча асудзілі да 11 гадоў калоніі

Iншыя матэрыялы