glavcom.ua
Абноўлена
Абноўлена: 13 снежня 2022 17:00
5 хв.

In English: Three MiG-31K of the Russian Aerospace Forces arrived in Belarus
На русском языке: В Беларусь прилетели три МиГ-31К ВКС РФ

Паводле інфармацыі маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», сёння, 13 снежня 2022 г. у Беларусь прыляцелі тры знішчальнікі МіГ-31К ВКС РФ.

Час уваходу ў паветраную прастору РБ гэтых самалётаў (пазначана па Кіеве):

  • 15:06 – рэг. нумар RF-95194;
    15:11 – рэг. нумар RF-92445;
    15:20 – рэг. нумар RF-92215.

У Беларусь прыляцелі тры МіГ-31К ВКС РФ

Фота МіГ-31 ВКС РФ з рэг. нумарам RF-92445 ад 2015 года, яшчэ да мадэрнізацыі ў мадыфікацыю К. / OneSpotter

Усе тры МіГ-31К накіроўваюцца на ваенны аэрадром у Мачулішчах.

Абноўлена. Тры МіГ-31К прызямліліся на ваенны аэрадром у Мачулішчах, час пасадкі пазначаны па Мінску:

16:32 – МіГ-31К ВКС РФ з рэг. нумарам RF-95194
16:43 – МіГ-31К ВКС РФ з рэг. нумарам RF-92445
16:49 – МіГ-31К ВКС РФ з рэг. нумарам RF-92215

Менавіта гэтыя знішчальнікі могуць несці на сабе гіпергукавыя аэрабалістычныя ракеты Х-47М2 «Кінжал» і здольныя запускаць іх на адлегласці ў 2 000 км.

Папярэдні матэрыял
Затрыманы намеснік кіраўніка праўлення Белаграпрамбанка Віталь Крук
Наступны матэрыял
Фотафакт: Ваенныя ВС РБ пачалі абсталёўваць пераправу праз р. Бярэзіна

Iншыя матэрыялы