Беларускі лакаматыў пашкоджаны ў выніку выбуху ў Бранскай вобласці

Фото: "Подслушано Брянск
3 хв.

In English: A Belarusian locomotive was damaged as a result of an explosion in Bryansk oblast
На русском языке: Беларусский локомотив повреждён в результате взрыва в Брянской области

9 ліпеня губернатар Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз паведаміў аб спробе падрыву чыгуначных пуцей. Паводле яго слоў, выбуховае прыстасаванне спрацавала перад грузавым цягніком на перагоне Робчык-Пясчанка. У выніку ў складзе пашкоджана шкло кабіны машыніста.

Пазней у тэлеграм-каналах з’явіліся фатаграфіі наступстваў выбуху. Калі звярнуць увагу, то бачны нумар 2ТЭ10УК-0388. Па гэтым нумары высветлілася, што гэта магістральны цеплавоз, які належыць Беларускай чыгунцы, а дакладней гомельскаму дэпо «ТЧ-8».

Беларускі лакаматыў пашкоджаны ў выніку выбуху ў Бранскай вобласці

Беларускі лакаматыў пашкоджаны ў выніку выбуху ў Бранскай вобласці / Фота: «Падслухана Бранск»

Пазней стала вядома, што на пашкоджаным выбухам цеплавозе працавала беларуская брыгада. На цеплавозе сапраўды працавала гомельская брыгада дэпо «ТЧ-8». Паведамляюць, што яны атрымалі нязначныя парэзы ад аскепкаў.

Акрамя таго, у тэлеграм-каналах з’явілася відэа, дзе чутная размова па радыёсувязі паміж машыністам і дзяжурным па станцыі. Можна пачуць, як да машыніста звяртаюцца па прозвішчы Гірынаў.

Беларускі лакаматыў пашкоджаны ў выніку выбуху ў Бранскай вобласці

Пашкоджаная чыгунка. / Фота: «Падслухана Бранск»
Папярэдні матэрыял
Лукашэнка ўдзельнічае ў вывазе збожжа з акупаваных тэрыторый Украіны?
Наступны матэрыял
134 спартыўныя санкцыі ўведзены супраць рэжыму ў Беларусі і РФ

Iншыя матэрыялы