На русском языке:
Беларусский «Моготекс» будет шить форму для ВС РФ в Чечне
Учора ўвечары расейскі ТАСС са спасылкай на міністра прамысловасці і энергетыкі Чачні Адама Хакімава паведаміў, што беларускае прадпрыемства «Магатэкс» збіраецца запусціць вытворчасць спецыяльнага і форменнага адзення ў Чачні.
Паводле яго слоў, праект будзе рэалізаваны разам з чачэнскай кампаніяй «Эрзу». Запусціць вытворчасць плануюць у гэтым годзе. На першым этапе збіраюцца пашыць прадукцыі на $656 500 (50 млн. расійскіх рублёў).
«З нашай кампаніяй сёння падпісалі пагадненне, у межах якога на першым этапе ўжо на 50 млн. рублёў дамовіліся, што будуць шыць вайсковую форму. Вырабляць і рэалізоўваць будуць у нас, бо ёсць даручэнне кіраўніка Чачэнскай Рэспублікі Рамзана Кадырава наладзіць у рэгіёне вытворчасць адзення для патрэб СВА [поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну – заўв. рэд.]», – сказаў Хакімаў.
Адзначым, што цяпер Чачню наведвае дэлегацыя «Беллегпрама» на чале са старшынёй канцэрна Таццянай Лугінай. Дык вось, сёння раніцай у «Беллеграпраме» паведамілі, што акрамя «Магатэксу», пастаўляць тканіны ў Чачню будуць Аршанскі льнокамбінат і «Світанак». Усяго плануецца, што з іх вырабяць больш як 30 тыс. адзінак прадукцыі, такі як пасцельная і сталовая бялізна, адзенне, спецформа для розных ведамстваў.
Па нашых жа дадзеных, прадпрыемства «Магатэкс» займаецца вытворчасцю тканін для формы УС РФ прынамсі з кастрычніка 2022 года.
У сувязі з гэтым, калі вам вядома, якія яшчэ беларускія прадпрыемствы займаюцца вытворчасцю прадукцыі для УС РФ, пішыце нам праз ананімную форму для сувязі на сайце. Або перадавайце інфармацыю праз вашых сяброў/знаёмых за мяжой у @motolko_bot.
Просьба адразу ўказваць, калі пачалася вытворчасць і што менавіта прадпрыемства вырабляе для УС РФ, а таксама любыя іншыя падрабязнасці.