Беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі атрымаў Нобелеўскую прэмію міру 2022 года

spring96.org
2 хв.

На русском языке: Беларусский правозащитник Алесь Беляцкий получил Нобелевскую премию мира 2022 года

Заснавальнік праваабарончага цэнтру «Вясна-96» і палітвязень Алесь Бяляцкі атрымаў Нобелеўскую прэмію міру разам з украінскім «Цэнтрам Грамадзянскіх Свабод» і расейскім «Мемарыялам».

«Прэмія міру 2022 года прысуджана праваабаронцу Алесю Бяляцкаму з Беларусі, расейскай праваабарончай арганізацыі «Мемарыял» і ўкраінскай праваабарончай арганізацыі «Цэнтр грамадзянскіх свабод». Лаўрэаты Прэміі міру прадстаўляюць грамадзянскую супольнасць у сваіх краінах. Яны шмат гадоў прасоўвалі права крытыкаваць уладу і абараняць асноўныя правы грамадзян. Яны прыклалі выдатныя намаганні для дакументавання ваенных злачынстваў, парушэнняў правоў чалавека і злоўжывання ўладай. Разам яны дэманструюць значэнне грамадзянскай супольнасці для міру і дэмакратыі», – сказана ў заяве Нобелеўскага камітэта.

Беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі атрымаў Нобелеўскую прэмію міру 2022 года

Папярэдні матэрыял
У Данецкай вобласці ўкраінскія вайскоўцы затрымалі найміта расійскай ПВК – грамадзяніна РБ
Наступны матэрыял
Па Украіне было выпушчана 75 ракет, інфармацыі пра запускі з РБ няма

Iншыя матэрыялы