Беларускіх студэнтаў зноў прымаюць на вучобу ва Універсітэты Тарту і Таліну

Офіс Святланы Ціханоўскай
3 хв.

На русском языке: Беларусских студентов вновь принимают на обучение в вузы Тарту и Таллина

Стала вядома, што ўпаўнаважаны Офіса Святланы Ціханоўскай Віталь Малчанаў у Эстоніі правёў сустрэчу з прадстаўнікамі Тартускага ўніверсітэту, дзе атрымаў пацвярджэнне — універсітэт зноў пачынае прымаць студэнтаў з Беларусі.

Больш за тое, Талінскі ўніверсітэт таксама пацвердзіў, што зняў абмежаванні з беларускіх студэнтаў і зноў прымае на навучанне.

Акрамя таго, на сустрэчы абмяркоўвалі візавыя пытанні і магчымасці для беларускіх студэнтаў, якія хочуць працягваць навучанне ў Эстоніі.

Папярэдні матэрыял
Начальнік аддзела ідэалагічнай працы 38-й брыгады ВС РБ хоча ўсіх грызці
Наступны матэрыял
ДзяржСМІ: УС РБ за год павялічылі выдатак паліва на 40%

Iншыя матэрыялы