На русском языке:
Беларусские «рельсовые партизаны» приговорены к 14 и 16 годам колонии
Так званы Гомельскі абласны суд вынес прыгавор двум рэйкавым партызанам з Мазыра. За «намер здзейсніць дыверсію» 44-гадовы Юрый Сельвіч прыгавораны да 14 гадоў калоніі, 36-гадовы Сяргей Пляшкун – да 16 гадоў.
Мужчын затрымалі ў сакавіку 2022 года. Іх абвінавачвалі па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса: «незаконны выраб прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў», «тэрарыстычны акт», «арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак», «прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін», « псаванне маёмасці», «распальванне варожасці» і «стварэнне экстрэмісцкага фармавання».
Абодва мужчыны маюць сям’ю: у сямʼі Юрыя Сельвіча трое дзяцей, у Сяргея Пляшкуна двое дзяцей.