Беларускія спартсмены дапушчаны на Алімпіяду-2024 у Парыжы ў нейтральным статусе. Іх будзе не больш за 3 і пры ўмове, што яны не падтрымліваюць вайну.

3 хв.

На русском языке: Беларусские спортсмены допущены на Олимпиаду-2024 в Париже в нейтральном статусе

Як паведамляе МАК, кваліфікаваўшыяся беларускія і расійскія спартсмены будуць заяўлены і будуць спаборнічаць як індывідуальныя нейтральныя спартсмены («AIN»).

Да гульняў не будуць дапушчаныя спартоўцы, якія актыўна падтрымліваюць вайну.

На Алімпіядзе ў Парыжы не будуць паднімаць/вывешваць сцягі, гімны, колеры ці якія-небудзь іншыя сімвалы Расіі ці рэжыму ў Беларусі.

«Ні адзін расійскі або беларускі дзяржаўны чыноўнік не будуць запрошаны або акрэдытаваны на Алімпійскія гульні ў Парыжы 2024 года», – паведамляе МАК.

Таксама паведамляецца, што колькасць індывідуальна нейтральных спартсменаў будзе абмежавана – 11 чалавек: 8 з расійскім пашпартам і 3 з беларускім пашпартам.

Папярэдні матэрыял
Вялікабрытанія ўвяла новыя санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі: у спіс патрапілі 17 фізічных асоб, звязаных з рэжымам Лукашэнкі.
Наступны матэрыял
Сустрэчы з прадстаўнікамі ЮНІСЕФ і ціктокі па-беларуску: што вядома пра Паліну, якая была на кліматычным саміце ў Дубаі?

Iншыя матэрыялы