На русском языке:
Войска РЭБ получат российские комплексы «Красуха-С4»
11 студзеня вайскоўцы падраздзяленняў радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ) адʼехалі ў Расію для навучання працы на комплексе РЭБ «Красуха-С4». Пра гэта напісаў канал Заходняга аператыўнага камандавання.
Адзначалася, што комплекс «Красуха-С4» паступіць у войскі ў другім паўгоддзі 2024 г. Верагодней за ўсё, тэхніка паступіць на ўзбраенне 48-га асобнага батальёна радыёэлектроннай барацьбы (в/ч 97061), які дыслакуецца ў Брэсце.
Комплекс РЭБ «Красуха-С4»
Комплекс РЭБ «Красуха-С4» прызначаны для прыкрыцця камандных пунктаў, груповак войскаў, аэрадромаў, сродкаў СПА і важных прамысловых абʼектаў. Комплекс здольны ажыццяўляць радыёпадаўленне радыёлакацыйных станцый і каналаў кіравання беспілотнымі лятальнымі апаратамі. Радыус дзеяння аднаго комплексу Красуха-С4, які складаецца з дзвюх машын, перавышае 300 км.
Паводле звестак з адкрытых крыніц, серыйная вытворчасць комплексаў пачалася ў 2011 годзе. З 2013 года яны пачалі паступаць на ўзбраенне УС РФ.
Раней начальнік упраўлення РЭБ Генеральнага штаба УС РБ заяўляў, што да канца 2023 года адно з падраздзяленняў РЭБ атрымае новую станцыю перашкод. А да 2025 года ўсе падраздзяленні РЭБ УС РБ будуць пераабсталяваны тэхнікай барацьбы ва УКХ-дыяпазоне.
Таксама можна адзначыць, што ў ліпені 2024 года запланавана правядзенне спецыяльных вучэнняў войскаў РЭБ УС РБ.