Cаліста Nizkiz Аляксандра Ільіна асудзілі 10 студзеня

Onliner.by
3 хв.

In English: Nizkiz frontman Aliaksandr Illyin was convicted on January 10
На русском языке: Cолиста Nizkiz Александра Ильина осудили 10 января

Стала вядома, што 10 студзеня ў судзе Ленінскага раёна Магілёва асудзілі саліста Nizkiz Аляксандра Ільіна.

Праваабаронцы пішуць, што яго судзілі па арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў). Вынік пакуль невядомы. Гэта першы суд для яго, піша Euroradio.

Першапачаткова ў навіны было напісана, што Аляксандра Ільіна 10 студзеня судзілі другі раз. Просім прабачэння за недакладнасць.

Нагадаем, 6 студзеня стала вядома, што ў Магілёве былі затрыманыя трое з 4-х удзельнікаў гурта Nizkiz: вакаліст Nizkiz Аляксандр Ільін, бас-гітарыст Сяргей Кульша і бубнач Дзмітрый Халяўкін. Удзельнікі гурта не пакідалі Беларусь пасля 2020 года. Яны працягвалі жыць у Беларусі, часам выязджаючы з канцэртамі ў іншыя краіны, але пры гэтым вяртаючыся на радзіму.

8 студзеня праваабаронцы паведамілі, што суд Ленінскага раёна Магілёва 8 студзеня разгледзеў адміністрацыйныя справы супраць затрыманых музыкаў гурта Nizkiz. Іх абвінавацілі ў «распаўсюдзе, вырабе, захоўванні, перавозцы інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць». Праваабаронцы мяркуюць, што тады ўсе трое атрымалі адміністратыўны арышт.

Папярэдні матэрыял
Беларускія войскі РЭБ атрымаюць расійскія комплексы «Красуха-С4»
Наступны матэрыял
У ВК-3 ад пнеўманіі памёр 50-гадовы палітвязень Вадзім Храсько, асуджаны за донаты. Яму прысудзілі 3 гады зняволення, негледзячы на тое, што мужчына меў сур'ёзнае захворванне

Iншыя матэрыялы