На русском языке:
Беларусские университеты всё активнее сотрудничают с оккупированными регионами Украины
Ужо неаднаразова паведамлялася, што ў апошнія гады беларускія школы і ВНУ ўсё часцей праводзяць сумесныя мерапрыемствы, альбо ўдзельнічаюць у розных семінарах і форумах з прадстаўнікамі так званых «ДНР»/«ЛНР» і акупаванага Крыма.
Гэтае супрацоўніцтва ўжо стала рэгулярным, і вось шэраг прыкладаў толькі за апошні тыдзень:
- У БДМУ прайшоў маштабны патрыятычны форум «Нам жыць і памятаць», дзе сярод «расійскіх» удзельнікаў называўся Крымскі федэральны універсітэт імя У.І. Вярнадскага. Адметна, што ў гэтым форуме таксама бралі ўдзел Ірына Абельская і міністр адукацыі Андрэй Іванец.
- Студэнты філфака МДПУ паўдзельнічалі ў Маладзёжнай адукацыйнай змене ад Данецкага дзярж. педуніверсітэта, дзе таксама прысутнічалі педагогі з акупаванай Луганскай вобласці, а спікерамі былі пераможцы конкурсу «Педагог года Данецкай Народнай Рэспублікі – 2024».
- У яшчэ адным паказальным мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі ГДАУ. Гэта была анлайн-канферэнцыя на тэму ВАВ, дзе таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі з Варонежа і Херсона. Нагадаем, што горад Херсон быў вызвалены УСУ ў лістападзе 2022 года, але ў дадзеным мерапрыемстве бралі ўдзел вядома ж не прадстаўнікі ўкраінскіх устаноў адукацыі, а расейскія акупацыйныя сілы.
«Такім чынам, мы можам у чарговы раз адзначыць тэндэнцыю на ўзмацненне супрацоўніцтва беларускіх устаноў адукацыі з акупаванымі рэгіёнамі Украіны і адкрытага іх прызнання як расійскіх рэгіёнаў, што сведчыць аб узмацненні расійскага ўплыву на сістэму адукацыі Беларусі», — адзначылі эксперты @iSANS_Belarus.
Падрыхтавана маніторынгавай групай @iSANS_Belarus.