Падраздзяленні УС РБ будуць таксама перакінуты ў Пастаўскі раён, які мяжуе з Літвой. Нядаўна там шукалі спецыялістаў з ведамі літоўскай

МО РБ
4 хв.

На русском языке: Подразделения ВС РБ будут также переброшены в Поставский район

Паводле інфармацыі маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», у рамках праверкі баявой гатоўнасці (БГ) падраздзяленні 19-й механізаванай брыгады будуць размешчаны ў наваколлях в. Падаляны (Пастаўскі р-н, Віцебская вобл). Населены пункт размешчаны за ≈ 16 кіламетраў ад мяжы з Літвой.

Падраздзяленні брыгады будуць знаходзіцца ў Пастаўскім р-не да другой паловы красавіка. Перакідка падраздзяленняў можа пачацца ў бліжэйшы час.

Падраздзяленні УС РБ будуць таксама перакінуты ў Пастаўскі раён, які мяжуе з Літвой. Нядаўна там шукалі спецыялістаў з ведамі літоўскай

Мясцовыя жыхары на днях паведамлялі аб верталёце ў наваколлях горада Паставы. Па нашых дадзеных 16 сакавіка на былы аэрадром «Паставы» прылятаў верталёт Мі-8 ВПС РБ з Мачулішчаў. Не выключана, што гэта звязана аглядам раёна правядзення вучэнняў.

Такім чынам, у рамках праверкі БГ падраздзяленні 19-й механізаванай брыгады будуць разгорнуты ў двух прыгранічных з Літвой раёнах Беларусі: Ашмянскім і Пастаўскім. Выбар лакацый не зʼяўляецца выпадковым. Брыгада ўваходзіць у склад Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання Сухапутных войскаў, задачай якога зʼяўляецца прыкрыцці літоўскага і латвійскага напрамкаў.

Таксама можна чакаць правядзення вучэнняў з часткай падраздзяленняў брыгады на палігонах «Лепельскі» і «Барысаўскі».

Адзначым, што ў Паставах і яго наваколлях размяшчаюцца:

  • 3-і рэгіянальны вузел радыёэлектроннай разведкі 153-й асобнай радыётэхнічнай брыгады (адмысловага прызначэння), в/ч 74384. У мінулым туды шукалі аператараў з веданнем ангельскага і літоўскага.
  • 1-ы радыётэхнічны цэнтр 2289-га асобнага радыётэхнічнага батальёна 49-й радыётэхнічнай брыгады (в/ч 25888).
  • авіяцыйнае падраздзяленне МНС Беларусі.
  • памежная камендатура «Паставы».
  • 1-ы ваенны шпіталь органаў пагранічнай службы.
Папярэдні матэрыял
Гітарыст гурта Dzieciuki зламаў ногі — гурт просіць дапамагчы
Наступны матэрыял
Дзень Волі па ўсім свеце! Шукайце імпрэзы на bnr106.info 

Iншыя матэрыялы