«Беларусы цяпер будуць мець сваіх прадстаўнікоў пры Савеце Еўропы»: СЕ стварае кантактную групу па Беларусі

Офіс Святланы Ціханоўскай
3 хв.

На русском языке: «Беларусы теперь будут иметь своих представителей при Совете Европы»: СЕ создаёт контактную группу по Беларуси

Савет Еўропы (СЕ) прыняў рашэнне аб стварэнні Кантактнай групы па супрацоўніцтве з беларускім грамадствам – гэта вынік сумеснай працы беларускай грамадзянскай супольнасці і каманды Святланы Ціханоўскай.

«Гэта яшчэ адзін важны крок па вяртанні беларусам голаса на міжнароднай арэне. У нас зараз будзе свая пляцоўка ў найбуйнейшай міжнароднай арганізацыі. Праз яе мы зможам уздымаць пытанні нашай незалежнасці, палітвязняў, забеспячэнні законнасці і правапарадку. Беларусы цяпер будуць мець сваіх прадстаўнікоў пры Савеце Еўропы. Нашай фінальнай мэтай з’яўляецца ўступленне Беларусі ў Раду Еўропы. Стварэнне кантактнай групы – гэта першы крок да гэтага», – напісала Святлана Ціханоўская.

Паведамляецца, што кантактная група будзе каардынаваць і рэалізоўваць праекты ў межах розных праграм СЕ, рыхтаваць праекты рэформаў і дэмакратычных пераўтварэнняў для новай Беларусі. Супрацоўніцтва з Саветам Еўропы накіравана на прасоўванне правоў і свабодаў чалавека, у інтарэсах грамадзян нашай краіны. У кантактную групу ўвойдуць прадстаўнікі структур Рады Еўропы, грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сіл.

«Цяпер без рэжыму – толькі дэмакратычныя сілы і грамадзянская супольнасць. Гэта новы фармат, які, здаецца, не мае прэцэдэнтаў. Гэта таксама знак, што Рада Еўропы разглядае Беларусь і беларусаў сваімі партнёрамі, і адкрытыя да супрацы», – напісаў Франак Вячорка.

Папярэдні матэрыял
Марфу Рабкову прыгаварылі да 15 гадоў зняволення, яшчэ 9 палітвязняў – да 79 гадоў у суме. Пасля «суда» затрымалі родных палітвязняў і дыпламатаў з ЕС
Наступны матэрыял
«Памылкай будзе ўяўляць беларусаў людзьмі, не здольнымі на супраціўленне»: Святлана Ціханоўская сустрэлася з Аляксеем Арастовічам

Iншыя матэрыялы