Беларусы Літвы, вывешвайце нацыянальныя сцягі на вокнах і балконах 11-12 ліпеня!

Andrew Keymaster / unsplash.com
3 хв.

На русском языке: Беларусы Литвы, 11-12 июля вывешивайте национальные флаги на окна и балконы!

11-12 ліпеня ў Вільні адбудзецца саміт NATO, на які з’едуцца лідары альянсу, палітыкі, тысячы журналістаў з усяго свету. Падчас саміту будзе закранутая таксама тэма Беларусі ў кантэксце размяшчэння ядзернай зброі і роля нашай краіны ў агульнай бяспецы.

У гэтыя дні мы маем магчымасць нагадаць пра сябе зноў, пра тую несправядлівасць, якая адбываецца з намі, пра рэпрэсіі і катаванні, пра той татальны ціск, пад якім жывуць беларусы ўнутры Беларусі, пра прымусовую дэпартацыю сотняў тысячаў беларусаў, якія не маюць магчымасці вярнуцца дадому.

Беларусы Літвы, вывешвайце нацыянальныя сцягі на вокнах і балконах 11-12 ліпеня!

І таксама пра тое, што мы не здаліся, пра тое, што мы не змірыліся з несправядлівасцю, што мы супраць вайны ва Украіне і таго ўдзелу, які супраць нашай волі прымае ў ёй нашая краіна.

Беларусы ў Беларусі вымушаныя маўчаць, але мы можам прамаўляць за нас усіх.
Мы маем наш герб і наш сцяг. Давайце вывесім сцягі са сваіх вокнаў і балконаў у Вільні, Коўна і іншых гарадах. Вывешвайце сцягі ў даступных грамадскіх месцах: на мастах, парапетах, на вокнах і дзвярах беларускіх кавярняў і офісаў арганізацый.

Мы нагадаем заходнім палітыкам пра сваю прагу да свабоды, сваю прыналежнасць да еўрапейскіх народаў і нашае права быць пачутымі.

Сцягі можна здабыць тут:

A2 Print&Photo — ад беларусаў беларусам
@high_quality16, шые самастойна
Шыццё ад Бабулі Ганны
Бірулькі, магніты, кулоны пад заказ
akabaltic.lt
flagmanas.lt
brandus.lt
koalaprint.lt

Папярэдні матэрыял
У Варшаве знікла беларуска
Наступны матэрыял
МА РБ: найміты ПВК «Вагнер» пакуль не прыбывалі ў лагер пад Асіповічамі

Iншыя матэрыялы