Праверка баявой гатоўнасці: хто ў ёй можа ўдзельнічаць?

4 хв.

На русском языке: Проверка боевой готовности: кто в ней может участвовать?

Сёння ва УС РБ пачалася праверка баявой гатоўнасці. Пры гэтым шэраг падраздзяленняў арміі зараз знаходзіцца на палігонах, дзе займаюцца баявой падрыхтоўкай.

Ніжэй прыводзім пералік падраздзяленняў і лакацыі правядзення заняткаў:

  • На 174-м навучальным палігоне ВПС і войскаў СПА «Даманава» праводзіцца палявы выхад войскаў СПА Заходняга аператыўнага камандавання. У ім бяруць удзел зенітныя ракетна-артылерыйскія дывізіёны 6-й і 11-й механізаваных брыгад (амбр.), а таксама 147-га зенітнага ракетнага палка.
  • На 230-м агульнавайсковым палігоне «Абуз-Лясноўскі» праводзіцца палявы выхад са 105-м механізаваным батальёнам 11-й амбр.
  • На палігоне «Гожскі» праводзіцца палявы выхад з 2-м зенітным ракетным дывізіёнам 1-га зенітнага ракетнага палка.
    На 227-м агульнавайсковым палігоне «Барысаўскі» праводзяцца палявыя выхады з 358-м механізаваным і танкавым батальёнамі 120-й амбр.
  • На палігоне «Гожскі» праводзіцца палявы выхад з 202-м механізаваным батальёнам 6-й амбр.
  • На палігоне «Асіповіцкі» праводзіцца палявы выхад з падраздзяленнямі артылерыйскай разведкі 51-й артылерыйскай брыгады.
  • У Гродзенскім раёне праводзіцца палявы выхад з пантонна-маставым батальёнам 557-й інжынернай брыгады.
    Палявыя выхады праводзяцца з падраздзяленнямі 191-й групы артылерыі 19-й амбр. і 310-й групы артылерыі 120-й амбр.
  • На палігоне «Лосвіда» праходзіць зладжванне батальённай тактычнай групы парашутна-дэсантнага батальёна 103-й паветрана-дэсантнай брыгады.
  • Частка падраздзяленняў Сіл спецыяльных аперацый знаходзіцца ў прыграніччы з Украінай і інш.

Такім чынам, да праверкі баявой гатоўнасці можна чакаць прыцягнення наступных падраздзяленняў Сухапутных войскаў і Сіл спецыяльных аперацый:

  • ад 6-й амбр. – 78-ы механізаваны і 52-й танкавы батальёны;
  • ад 11-й амбр. – 40-й механізаваны і 7-й танкавы батальёны;
  • ад 19-й амбр. – 1-ы механізаваны і 4-ы танкавы батальёны;
  • ад 120-й амбр. – 339-ы механізаваны і танкавы батальёны;
  • ад 38-й дэсантна-штурмавой брыгады – адзін з дэсатна-штурмавых батальёнаў.

Прыведзены вышэй пералік падраздзяленняў не зʼяўляецца вычарпальным. У залежнасці ад маштабаў праверкі таксама могуць быць задзейнічаны авіяцыя, падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі, РЭБ, сувязі, тылавога забеспячэння і інш.

Папярэдні матэрыял
Ва УС РБ распачата праверка баявой гатоўнасці
Наступны матэрыял
Мяркуючы па ўсім, Ан-124 ПКС РФ прывозіў у Баранавічы мадэрнізаваць алжырскія МіГ-29 на 558 АРЗ. 6 сакавіка (паміж рэйсамі ў Беларусь) гэты Ан-124 заўважылі ў аэрапорце Каіра

Iншыя матэрыялы