На русском языке:
Менее чем за 9 часов беларусы собрали 15 000 евро для семьи Павла Белоуса – но сбор продолжается
Сёння быў абвешчаны прысуд Паўлу Белавусу – заснавальніка symbal.by і арганізатара святкавання 100‑годдзя БНР абвінавацілі ў «распаўсюдзе нацыяналізма» і «здрадзе дзяржаве».
Пасля гэтага быў абвешчаны збор на патрэбы сям’і Паўла, у якой канфіскавалі частку маёмасці. Уся маёмасць у доме апісаная і можа быць канфіскаваная. Собраныя сродкі пойдуць на аплату працы адвакатаў і набыццё неабходных рэчаў для жыцця сям’і Паўла Белавуса.Менш чым за 9 гадзінаў беларусы сабралі патрэбныя 15 тысячаў еўра.
Пры гэтым збор не закрыты – вы дагэтуль можаце далучыцца і дапамагчы сям’і выбітнага беларуса.
«Наша Ніва» адзначае, што а бвінавачанне Белавусу рыхтык такое, як у сталінскія часы: «Пад выглядам культурна-гістарычнага развіцця ў розных агульнадаступных сацыяльных сетках і на сайтах ён распаўсюджваў ідэі беларускага нацыяналізму, мэтай якіх з’яўлялася змена дзяржаўнай улады ў Беларусі».
На волі ў Паўла засталася жонка і двое маленькіх дзяцей. Паплечнікі Белавуса з грамадскай ініцыятывы «Годна» абвясцілі збор сродкаў на дапамогу сям’і Паўла. Менш чым за суткі (за 9 гадзін) беларусы сабралі больш за 15 тысяч еўра.
«Ідэі і імпэт Паўла Белавуса натхнілі быць беларускімі патрыётамі ці не цэлае пакаленне. Нават чыноўнікі падхапілі ў свой час трэнд на беларускасць, які запусціў Белавус з камандай. Палітычны рэжым палічыў актыўнасць Паўла «здрадай дзяржаве», але беларусы далі свой адказ на гэты абсурд.
Так, Павел – нацыяналіст. А нацыяналізм – гэта ідэя грамадзянскай салідарнасці і адказнай працы дзеля дабрабыту ўсіх грамадзян краіны. Справа Белавуса – агульная беларуская справа», – пракаментавала «Нашай Ніве» кіраўніца грамадскай ініцыятывы «Годна» Аліна Герашчанка.