На русском языке:
Беларусы пишут, что в магазинах пропадают «сникерсы» и чипсы «Лэйс»
Учора Качанава заявіла, што ніякіх праблем з асартыментам у крамах няма, проста ілжывыя сайты «спрабуюць стварыць ажыятаж вакол гандлю», і яна сама ўсё ходзіць і правярае, і наогул усё гэта, паводле яе слоў, «інфармацыйная вайна».
Не ведаем, як там Качанава ходзіць па крамах. Зрэшты, у нас ёсць нашмат больш надзейныя крыніцы, чым яна – гэта беларусы. Дык вось на мінулым тыдні тэлеграм-канал «Паглядзі, брахня?» паспрабаваў праверыць ці праўда, што ў крамах пачалі знікаць «Снікерсы», «Марсы», «Твіксы» і «Баўнці»? Калі коратка – праўда.
І інфармацыя ад вялікай колькасці незвязаных паміж сабой крыніц дазваляе казаць аб тым, што такія факты сапраўды ёсць. Вядома, снэкі зніклі не ва ўсіх крамах, але па словах беларусаў, батончыкі Snickers, Mars, Twix і Bounty пачалі знікаць у крамах сетак «Еўраопт», «Карона», «Грошык», «Санта» і «Гіпа».
Таксама ёсць інфармацыя, што зніклі чыпсы Lay’s як мінімум у сетцы крам «Алмі», няма іх і ў некаторых крамах сеткі «Суседзі» і «Дабраном». Акрамя іншага паведамляюць, што крыху зменшыўся і асартымент энергетыкаў.
«Знік маянэз «Камака» ў плёнцы. Няма яго ў «Кароне», «Гіпа» і «Сантэ» ужо другі тыдзень. ABC не хачу браць, т.я. яны пастаўлялі сваю прадукцыю на акупаваныя тэрыторыі. «Снікерсы» ў «Санце» таксама зніклі. На паліцах былі толькі «Твіксы». Прадукцыя «Нестле» была на месцы. Новыя вафельныя батончыкі Goodmix ад «Нестле», як я мяркую, будуць на замену «КітКат», а замест «Нэсквік» – «Хрутка», – пішуць беларусы.
Ну, а каб не быць галаслоўнымі прапануем вам зірнуць на прылаўкі з батончыкамі і чыпсамі ў некалькіх крамах краіны. Як гаворыцца: «Бачыце «Снікерс»? Вось і мы не бачым, а па словах Качанавай, ён ёсць».