Беларусы Ваўкавыска вывесілі сцягі Беларусі і Украіны на Шведскай гары

t.me/volkovysk4life_news
1 хв.

На русском языке: Беларусы Волковыска вывесили флаги Беларуси и Украины на Шведской горе

Сёння раніцай беларусы Ваўкавыска ўзнялі нацыянальныя флагі Беларусі і Украіны над Шведскай гарой (старажытны комплекс абарончых збудаванняў летапіснага Ваўкавыска).

Беларусы распавялі, што было далей: «Мянты і следакі с гарашчымі дупамі бегалі навокал з сабакамі як карнікі фашысцкія. Жыве Беларусь! Слава Украіне!»

Нагадаем, сёння стала вядома, што тэлеграм-канал @volkovysk4life прызнаны «экстрэмісцкім фарміраваннем».

На гэта жыхары Ваўкавыска заявілі, што адкажуць новымі акцыямі і запрасілі Макарэвіча, Бі-2 і Грабеншчыкова на музычны фестываль у іх горадзе, які абавязкова пройдзе пасля перамогі.

Беларусы Ваўкавыска вывесілі сцягі Беларусі і Украіны на Шведскай гары

Партизаны Волковыска / t.me/volkovysk4life_news
Папярэдні матэрыял
У Беларусі ўведзены контрсанкцыі супраць замежных інвестараў 190 беларускіх кампаній
Наступны матэрыял
БПЦ хоча пабудаваць новы касцёл каля старых могілак ва Уруччы

Iншыя матэрыялы