У Беларусі ўведзены контрсанкцыі супраць замежных інвестараў 190 беларускіх кампаній

2gis.ru
1 хв.

In English: Belarus imposed counter-sanctions against foreign investors of 190 Belarusian companies
На русском языке: В Беларуси введены контрсанкции против иностранных инвесторов 190 беларусских компаний

На Нацыянальным прававым партале апублікаваная пастанова Саўміна №436 «Аб спісе асоб». Там сказана, што акцыі (долі) замежных інвестараў у шэрагу беларускіх кампаній блакуюцца, то бок, цяпер ім забаронена прадаваць свой бізнес.

Усяго пад абмежаванні трапілі 190 кампаній з замежным капіталам, сярод якіх: «Еўраопт», «Дана Астра», «ЛУКОЙЛ Беларусь», «ЭПАМ Сістэмз», «Лідскае піва», «Мінскі гадзіннікавы завод», «Мазырсоль», «Лідсельмаш», « Матыялі», «РАМАНДЫС Мінск», «ХЕНКЕЛЬ Баўтэхнік», «Камунарка», «Спартак» і іншыя.

Гэта азначае, што цяпер замежныя фіз- і юрыдычныя асобы з Польшчы, Літвы, Латвіі, Кіпра, Германіі, Нідэрландаў, Эстоніі, ЗША, Вялікабрытаніі і іншых краін, якія валодаюць (цалкам або часткова) адной з гэтых 190 кампаній, не змогуць прадаць і вывесці свае актывы.

Папярэдні матэрыял
У Гродзенскай вобласці знішчылі пахаванне салдат Арміі Краёвай
Наступны матэрыял
Беларусы Ваўкавыска вывесілі сцягі Беларусі і Украіны на Шведскай гары

Iншыя матэрыялы