Сёння — трэцяя гадавіна са дня забойства Рамана Бандарэнкі. Кароткую храналогію тых падзей нагадвае «Наша Ніва».
11 лістапада 2020 года блізу 22 гадзіны невядомыя ў масках прыехалі на Плошчу Перамен (неафіцыйная назва двара ў Мінску на скрыжаванні вуліц Чарвякова, Кахоўскай і Сморгаўскага тракту) з намерам зрэзаць бел-чырвона-белыя стужкі. 31-гадовы жыхар аднаго з дамоў мастак Раман Бандарэнка, пачытаўшы ў чаце, што адбываецца ў двары, выйшаў пагаварыць з невядомымі. Перад выхадам пакінуў запіс: «Я выходжу».
У двары ўжо сабралася грамада жыхароў, якія абураліся дзеяннямі невядомых у масках. Тыя ў адказ накінуліся на людзей. Завязалася бойка. Раман Бандарэнка атрымаў удары па галаве. Яго забралі ў бусік і адвезлі ў Цэнтральны РУУС, адтуль непрытомнага Рамана забрала хуткая дапамога. У яго былі цялесныя пашкоджанні і чэрапна-мазгавая траўма цяжкай ступені. На наступны дзень Раман Бандарэнка памёр ад атрыманых траўм.
Былыя сілавікі з «Байпол» пералічылі імёны тых, хто ў той вечар быў у двары на Плошчы Перамен, іх вылічылі па білінгу тэлефонных нумароў.
Паводле звестак былых сілавікоў, гэта Дзмітрый Баскаў, Дзмітрый Шакута, Наталля Эйсмант, Ганна Эйсмант, Павел Воўчак, Жанэта Воўчак.
А таксама іх ахова — супрацоўнікі САХР Сяргей Сарман, Сяргей Анцюфееў, Алег Буйкевіч, Раман Савенка, Яўген Ціманоўскі. І супрацоўнікі АМАП Руслан Куляшоў і Раман Крывашэін.
Сёння, у трэцюю гадавіну смерці Рамана Бандарэнкі, беларусы выходзяць на акцыі, каб ушанаваць яго памяць. Зрабіць гэта ў Беларусі немагчыма праз хуткае затрыманне, катаванні і абавязковую крымінальную справу. Таму гэта робяць беларусы замежжа.
Бельгія
Германія, Берлін
Італія, Рым
Літва, Вільня
Польшча, Беласток
Польшча, Бяла-Падляска
Польшча, Варшава
Польшча, Гданьск
Польша, Кельцы
Польшча, Кракаў
Польшча, Люблін
Польшча, Познань
Польшча, Шчэцін
Польшча, Уроцлаў
Таксама беларусаў падтрымалі еўрапейскія і амерыканскія палітыкі і арганізацыі
Еўрапейскі Саюз: «Сёння мы адзначаем Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю ў памяць 31-гадовага Рамана Бандарэнкі, які быў жорстка збіты сілавікамі рэжыму, што прывяло да трагічнай смерці 12 лістапада 2020 года. Яго смерць так і не была расследавана і вінаватым у гэтым не прад’яўлена ніякіх абвінавачанняў.
Пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 2020 года сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі працягвае рэзка пагаршацца. Рэжым правёў больш за 40 000 палітычна матываваных арыштаў, завёў не менш за 12 000 палітычна матываваных крымінальных спраў і ўтрымлівае амаль 1 500 палітычных зняволеных. […] Мы таксама аддаем даніну павагі ўсім палітвязням, у тым ліку тым, хто загінуў ад рук рэжыму ў выніку жорсткага абыходжання, жорсткасці і адмовы ў медыцынскай дапамозе, у тым ліку Вітольду Ашурку, Дзмітрыю Дудойцу, Аляксандру Віхору, Мікалаю Клімовічу, Дзмітрыю Сарокіну і Алесю Пушкіну. ЕС паўтарае сваё патрабаванне неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі.
ЕС будзе з беларускім народам, пакуль ён ідзе на шляху да незалежнай, дэмакратычнай і квітнеючай краіны як часткі мірнай Еўропы».
МЗС Латвіі: «У Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю мы выказваем нашу салідарнасць з усімі тымі людзьмі, якія, нягледзячы на бесперапынныя рэпрэсіі, выстаялі ў сваёй барацьбе за дэмакратычную і Свабодную Беларусь у Еўропе. На падтрымку Латвіі можна разлічваць столькі, колькі спатрэбіцца».
МЗС Бельгіі: «Бельгія, як і ЕС, застаецца прыхільнай падтрымцы беларускай грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сілаў. Акрамя прымянення санкцый, ЕС у спробе прымусіць Лукашэнку змяніць свае паводзіны, Бельгія ў роўнай ступені падтрымлівае розныя намаганні па забяспячэнні таго, каб адказнасць за сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі была ўстаноўлена, пераследавана і спынена».
МЗС Нарвегіі: «Нарвегія салідарная з палітвязнямі і тымі, хто змагаецца за дэмакратычную і свабодную Беларусь. Усе беларусы, асуджаныя за палітычныя погляды і дзейнасць, павінны быць вызваленыя. Мы не забудзем ахвяраў рэпрэсіяў рэжыму».
Кіраўніца МЗС Нідэрландаў Ханке Брюінс Слот: «Сёння Міжнародны дзень салідарнасці з #Беларусь . Мы падтрымліваем многіх адважных беларусаў, якія імкнуцца да большай свабоды і дэмакратыі, і заклікаем беларускія ўлады вызваліць больш за 1500 палітычных зняволеных. Мы асуджаем неабгрунтаванае зняволенне 33 журналістаў і іншых людзей, якія працуюць на СМІ ў Беларусі. Такім чынам Беларусь парушае свае міжнародныя абавязкі. Разам з партнёрамі мы заклікаем да іх безумоўнага вызвалення».
Амбасада ЗША ў Мінску: «Злучаныя Штаты з гонарам падтрымліваюць Беларусь, пакуль беларусы ва ўсім свеце працягваюць змагацца за светлую будучыню». Таксама амбасада дадала відэа з аповедам пра асноўныя падзеі ў Беларусі, рэпрэсіі і змаганне за свабоду Беларусі.
The United States is proud to #StandWithBelarus as Belarusians around the world continue to fight for a brighter future. #DayofSolidarity pic.twitter.com/2nomMPiG8R
— U.S. Embassy Minsk (@USEmbBy) November 12, 2023
Прэзідэнт ПА НАТО Міхал Шчэрба: «У гэты дзень салідарнасці з Беларуссю нас натхняе барацьба адважных людзей Беларусі за дэмакратыю. Яны нагадваюць нам, што дэмакратыя каштоўная і яе трэба пастаянна абараняць. Наша Асамблея будзе працягваць падтрымліваць Святлану Ціханоўскую і ўсіх тых, хто змагаецца за дэмакратыю і свабоду і супраць аўтакратыі і рэпрэсій».
Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль: «Сёння мы аддаем даніну памяці беларускім палітвязням, у тым ліку тым, хто загінуў ад рук рэжыму ў выніку жорсткага абыходжання, безлітаснасці і адмовы ў медыцынскай дапамозе. ЕС будзе працягваць працаваць на карысць справядлівасці для ахвяр і прыцягнення да адказнасці вінаватых».
Еўрапейская народная партыя: «У Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю мы — разам з беларусамі, адважнай нацыяй, якая змагаецца за свабоду і дэмакратыю. ЕС павінен быць максімальна рашучым у падтрымцы беларусаў. Мы будзем працягваць падтрымліваць Беларусь.
Амбасадар Ірландыі ў Літве: «У гэты Дзень салідарнасці з Беларуссю — і кожны дзень — мы, Ірландыя, заклікаем вызваліць усіх палітвязняў у Беларусі і спыніць парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, у тым ліку рэпрэсіі супраць супрацоўнікаў СМІ і грамадзянскай супольнасці».
Кіраўніца камітэта сакратарыят ПАРЕ па міграцыі Татьяна Тэрмачыч: «У Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю я ўзгадваю лісты палітвязням, якія так і не дайшлі да адрасатаў. Сярод усіх іншых трагедый нельга забываць пра барацьбу за дэмакратычную Беларусь».
Пастаяннае прадстаўніцтва Польшчы пры ЕС.
Лідарка Лейбарысцкай партыі Ірландыі Івана Бачык: «У гэты Дзень салідарнасці з Беларуссю мы аддаем даніну павагі шматлікім мірным пратэстоўцам, якія церпяць жорсткія рэпрэсіі з боку рэжыму. Я была радая сустрэцца з Ціханоўскай учора на #PESCongress, каб прапанаваць падтрымку Ірландыі».
Сябра Еўрапарламенту Тэйс Ротэн: «Сёння, у Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю, мы дэманструем нашу непахісную падтрымку еўрапейскай будучыні Беларусі ў сям’і дэмакратычных дзяржаў».
Спецпрадстаўнік МЗС Польшчы па сувязях з дэмсіламі Артур Міхальскі напісаў па-беларуску: «Беларусы прагнуць мець свабодную радзіму. Іх кідаюць у турмы, яны шукаюць за мяжой прытулку ад пераследу альбо праз страх закрываюцца ў сабе. Некаторыя, як забіты 3 гады таму Раман Бандарэнка, аддалі жыццё за годнасць народа. Іх ахвяра не будзе дарэмнай».
Дзяржаўны міністр па еўрапейскіх справах Ірландыі Пітэр Бёрк: «У гэты Дзень салідарнасці з Беларуссю Ірландыя 🇮🇪 заклікае да безумоўнага вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі. У мінулы чацвер у Вільні я казаў пра важную працу беларускіх праваабаронцаў і СМІ, а таксама пра рызыкі, якія яны ідуць на сябе. Мы падтрымліваем Беларусь (#StandWithBelarus)».
Сябра партыі Зялёных у Бундэстазе Беата Мюллер-Гемеке: «Сёння Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю. Я салідарная з народам Беларусі і патрабую неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў — у тым ліку і Ганны Аблаб, за якую я ўзяў палітычную падтрымку».
Пастаяннае прадстаўніцтва Францыі пры Радзе Еўропы: «12 лістапада — Міжнародны дзень салідарнасці з #Беларусь 🤍❤️🤍 У Камітэце міністраў ЕС і яго краіны-члены выказалі падтрымку дэмакратычным імкненням беларускага народа жыць у свабодзе».
Амбасадарка Літвы па асобых даручэннях Аста Андрыяўскенэ напісала па-беларуску: «Вечная памяць Раману Бандарэнку і ўсім загiнулым за свабоду і праўду. #явыходжу«.
Амбасада Канады ў Польшчы: «3 гады таму ў Мінску загінуў Раман Бандарэнка, якога жорстка збілі за абарону сімвалаў мірнага пратэсту. Яго смерць так і не была расследавана. Мы з гонарам падтрымліваем Беларусь. Канада працуе з партнёрамі, каб беларускія галасы былі пачутыя і ахвяры не забытыя».
Дэпутат Бундэстага Карл-Юліс Кроненберг: «Раман Бандарэнка, жорстка забіты рэжымам Лукашэнкі тры гады таму. Уладзімір Рубашэўскі, асуджаны на чатыры гады пазбаўлення волі. У знак салідарнасці з 1500 палітвязнямі я заклікаю да свабоды і правоў чалавека!»
Дэпутат ад Літвы ў Еўрапарламенце Юозас Олекас: Сёння Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю. У гэты дзень тры гады таму лукашэнкаўскія бандыты забілі ў Мінску 31-гадовага Рамана Бандарэнку. Падтрымлівайце беларусаў, якія імкнуцца да дэмакратыі, і дапамажыце ім у барацьбе за свабоду».