Беларусы, якія бягуць ад вайны, могуць атрымаць ВНЖ у Швецыі

Canva
5 хв.

На русском языке: Беларусы, которые бежали от войны, могут получить ВНЖ в Швеции

Беларусы, якія маюць статус бежанца або іншую форму абароны ва Украіне, якія ўцякалі ад вайны, могуць атрымаць ВНЖ у Швецыі.

На сайце шведскага падатковага агенцтва (Skatteverket) апублікаваная актуальная інфармацыя па легалізацыі беларусаў, украінцаў і прадстаўнікоў іншых народаў, якія ўцяклі ад вайны ва Украіне.

Паведамляецца, што людзі, якія ўцяклі ад вайны, у адпаведнасці з Дырэктывай ЕС аб ​​бежанцах, могуць атрымаць у Швецыі часовы від на жыхарства (ВНЖ) на 1 год з правам падаўжэння да 3-х гадоў.

Яшчэ больш падрабязная інфармацыя паведамляецца на сайце Дзяржаўнага міграцыйнага ўпраўлення Швецыі (Migrationsverket). Адразу пасля падачы заявы вы можаце атрымаць дапамогу з ежай і жытлом, калі ў вас ёсць у гэтым вострая неабходнасць. Таксама вы маеце права на працу, права на базавы догляд, права на навучанне дзяцей у школе і пэўную фінансавую дапамогу ў Швецыі.

Дырэктыва распаўсюджваецца на:

▪️ Грамадзян Украіны, якія пражывалі ва Украіне да 24 лютага 2022 года.

▪️ Замежных грамадзян, якія маюць статус бежанца ці іншую форму абароны ва Украіне.

Пры гэтым вы падпадаеце пад дырэктыву толькі тады, калі пакінулі Украіну 24 лютага 2022 або пазней. Пад абарону не падпадаюць асобы, якія ўчынілі ваенныя або іншыя злачынствы.

Падрабязнасці аб атрыманні абароны ў Швецыі чытайце тут

P.S. Раней мы напісалі, што на шведскі ВНЖ могуць прэтэндаваць і тыя замежнікі, хто мае ВНЖ ва Украіне і пакінуў краіну пасля 23 лютага, аднак у дадзены момант гэта не з’яўляецца аргументам. Дыяспара беларусаў у Швецыі і дыяспары беларусаў у іншых краінах ЕС могуць узняць пытанні аб унясенні правак у дакументы аб прыёме беларусаў, якія ўцякаюць ад вайны. Мы пастараемся інфармаваць пра змены сітуацыі і магчымасці для беларусаў выратавацца ад вайны.

Беларусы, якія бягуць ад вайны, могуць атрымаць ВНЖ у Швецыі

Ілюстратыўнае фота
Папярэдні матэрыял
Германія прыме без віз беларусаў, якія бягуць ад вайны
Наступны матэрыял
Па запыце ФСБ у Мінску затрымалі вядомага рэдактара Вікіпедыі

Iншыя матэрыялы