Беларусы занялі першае месца па колькасці выдадзеных ВНЖ і нацыянальных віз у Літве

Delfi.lt
2 хв.

На русском языке: Беларусы заняли первое место по числу выданных ВНЖ и национальных виз в Литве

Літоўскае выданне Delfi са спасылкай на прадстаўніка Дэпартамента міграцыі Ёліту Гістаўтайце паведаміла, што менавіта беларусам на пачатак 2022 года было выдадзена найбольш ВНЖ і нацыянальных віз.

Агучана, што беларусам выдалі 20 500 часовых відаў на жыхарства, другое месца займаюць украінцы — 19 600, а далей расіяне — каля 3600. З нацыянальнымі візамі сітуацыя падобная, беларусам было выдадзена 21 300 віз, украінцам і 200 (2000).

Атрымліваецца, што мінімум 41 800 беларусаў уладкаваліся ў Літве на пачатак 2022 года. Для разумення: гэта больш, чым насельніцтва Калінкавіч.

Паказальна, што ў канцы чэрвеня Упраўленне па справах замежнікаў Польшчы паведамляла, што беларусы складаюць другую па велічыні групу замежнікаў у Польшчы. Колькасць беларусаў, якія атрымалі від на жыхарства ў гэтай краіне, перавысіла 50 тысяч чалавек.

Адзначым, што дакладнай статыстыкі, колькі беларусаў з’ехала з краіны, няма. Па-першае, не ўсе, хто атрымлівае візы застаюцца за мяжой, а па-другое, за апошнія два гады вялікая (вельмі вялікая) колькасць беларусаў з’ехала на часовае месцапражыванне ці транзітам у краіны не Шэнгенскай зоны: гэта Украіна, Грузія, Ізраіль, Турцыя, Чарнагорыя , Арменія і нават Узбекістан ды Кыргызстан.

Папярэдні матэрыял
Экс-палітвязень бізнэсмэн і саўладальнік Kyky.org і The Village Аляксандр Васілевіч пакінуў Беларусь
Наступны матэрыял
У Сочы пабілі беларуса. Ім аказаўся заўзяты лукашыст і экс-супрацоўнік ХК «Дынама-Мінск» Мікіта Гараеў.

Iншыя матэрыялы