У Сочы пабілі беларуса. Ім аказаўся заўзяты лукашыст і экс-супрацоўнік ХК «Дынама-Мінск» Мікіта Гараеў.

ПП
Абноўлена
Абноўлена: 4 ліпеня 2022 21:19
3 хв.

На русском языке: В Сочи избили беларуса. Им оказался ярый лукашист и экс-сотрудник ХК «Динамо-Минск» Никита Гораев

Учора ў сацсетках з’явілася відэа, дзе бачна, як на пляжы ў Сочы збіваюць мужчыну. У выніку яго даставілі ў рэанімацыю ў цяжкім стане.

Расейскія СМІ паведамляюць, што ўсё пачалося з таго, што дзве дзяўчыны хацелі зняць ролік, дзе яны раздаюць адпачывальнікам садавіну. Аднак супрацоўнікі пляжа ўбачылі ў іх канкурэнтаў і груба папрасілі пайсці. Іх брат Мікіта заступіўся і пачалася бойка, якая перарасла ў тое, што на дапамогу супрацоўнікам прыйшло каля 10 чалавек з палкамі і арматурай, якія і збілі мужчыну.

Высветлілася, што пацярпелы – беларус, якога клічуць Мікіта Гараеў. Яго бацька – Аляксандр Палішчук, які працуе ў трэнерскім штабе ХК «Юнацтва-Мінск». Ён вядомы тым, што гуляе ў паддаўкі хакей з Лукашэнкам – у складзе каманды Гомельскай вобласці.

У мінулым Мікіта Гараеў працаваў у хакейных клубах «Дынама-Мінск» і «Дынама-Маладзечна». Былыя калегі кажуць пра яго як пра чалавека, які не занадта бліскаў разумовымі здольнасцямі. Па словах былых калег, Мікіта зʼяўляецца заўзятым лукашыстам і свае погляды не хаваў, фатаграфія з Лукашэнкам нават знаходзіцца на працоўным стале яго ноўтбука. Акрамя таго, Мікіта Гараеў падпісаў так званы праўладны ліст спартоўцаў у падтрымку Лукашэнкі.

У Сочы пабілі беларуса. Ім аказаўся заўзяты лукашыст і экс-супрацоўнік ХК «Дынама-Мінск» Мікіта Гараеў.

Экс-президент НОК и экс-сотрудник ХК «Динамо-Минск» Никита Гораев. / Фото: ПП

Вядома, што з’яўляўся ён і прыхільнікам Сталіна. У сваім рэзюмэ КМС па самба з гонарам адзначаў, што зʼяўляўся членам «Белай Русі». Таксама Мікіта Гараеў лічыць сябе часткай рускага свету – у адной са сваіх пастоў ВК ён піша «наш рускі народ». Акрамя таго, падчас працы ў хакейных клубах, ён увесь час зневажальна адклікаўся як аб нацыянальнай культуры Беларусі, так і аб самой краіне, якая, на яго думку, нібыта павінна быць часткай Расіі.

Падобна, што рускі свет аказаўся занадта суровым для свайго фаната.

UPD. Апублікавана новае відэа бойкі, з якога становіцца зразумелым, што першым напаў на супрацоўнікаў пляжа менавіта Мікіта Гараеў.

Папярэдні матэрыял
Беларусы занялі першае месца па колькасці выдадзеных ВНЖ і нацыянальных віз у Літве
Наступны матэрыял
Нафтапрадукты, чыгун і сталь: з 5 ліпеня Вялікабрытанія ўводзіць новыя эканамічныя санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі

Iншыя матэрыялы