На русском языке:
Беларусы скоро смогут получать гуманитарные визы в Португалии
Стала вядома, што сёння ў Асамблеі Рэспублікі Партугалія быў ухвалены законапраект ад партыі Ліберальная ініцыятыва (IL), які прадугледжвае стварэнне і запуск выдачы Партугаліяй т.зв. «гуманітарных віз» для людзей, якія пераследуюцца ў краіне свайго паходжання.
«Гэта дае магчымасьць у тым ліку беларусам атрымліваць гуманітарныя візы і прытулак у гэтай краіне. Падобныя законы ўжо працуюць у Польшчы, Літве, Германіі. Дзякуем парлямэнтарам!», — паведаміў галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
Далей гэты законапраект будзе абмяркоўвацца ў парламенцкім камітэце па канстытуцыйных пытаннях, правах, свабодах і гарантыях. Запуск «гуманітарнай візы» ў Партугаліі дазволіць людзям, якія пераследуюцца ў краіне свайго паходжання або ратуюцца ад канфліктаў, часова прыязджаць у Партугалію з просьбай аб палітычным прытулку.