«Белавія» і самалёт Лукашэнкі патрапілі пад санкцыі ЗША

jetphotos.com
3 хв.

In English: Belavia and Lukashenko’s plane came under U.S. sanctions
На русском языке: «Белавиа» и самолёт Лукашенко попали под санкции США

Мінфін ЗША (OFAC) увёў санкцыі супраць 8 чалавек і 5 арганізацый звязаных з рэжымам у Беларусі.

Пад санкцыі ЗША патрапілі юрыдычныя асобы:

  • BEL-KAP-STEEL LLC (кампанія звязана з БМЗ),
  • Дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК РБ,
  • Авіякампанія «Белавія»,
  • БМЗ,
  • Мінскі завод грамадзянскай авіяцыі №407.

Пад санкцыі ЗША патрапілі фізічныя асобы:

  • Сябры сямʼі Аляксея Алексіна: Дзмітрый Алексін, Віталь Алексін і Іна Алексіна,
  • Арцём Дунько, старшы інспектар па асабліва важных справах ДФР,
  • Віктар Франскевіч,
  • Дзмітрый Корчык,
  • Ігар Маршалаў,
  • Віктар Сяліцкі.

Пад санкцыі ЗША патрапіў і бізнэс-джэт сям'і Лукашэнкі

«Белавія» і самалёт Лукашэнкі патрапілі пад санкцыі ЗША

Таксама Мінфін ЗША (OFAC) сёння ўвёў санкцыі і супраць урадавага бізнес-джэта сямʼі Лукашэнкі Bombardier Challenger 850 з рэг. нумарам EW-301PJ, які, сярод іншага, выкарыстоўваюць Віктар і Дзмітрый Лукашэнка.

«EW-301PJ; Aircraft Model CRJ-200ER; Aircraft Manufacturerʼs Serial Number (MSN) 8057; Aircraft Tail Number EW-301PJ (aircraft)», – сказана на сайце OFAC.

Такім чынам зараз пад санкцыямі знаходзяцца VIP-верталёт і ўсе самалёты Лукашэнкі, акрамя аднаго – Boeing 767-300 з рэгістрацыйным нумарам EW-001PB.

Папярэдні матэрыял
Флагшток: На мінулым тыдні ў Печах застрэліўся тэрміновай службы
Наступны матэрыял
Канада пашырыла санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі

Iншыя матэрыялы