У Літве затрымалі кантрабанду цыгарэт пад выглядам мінеральнай ваты

lrmuitine.lt
5 хв.

На русском языке: В Литве задержали контрабанду сигарет под видом минеральной ваты

Супрацоўнікі Клайпедскай тэрытарыяльнай мытні затрымалі ў цэнтральным паромным тэрмінале 540 000 пачкаў цыгарэт маркі Winston.

Паведамляецца, што грузавік Renault нібыта перавозіў 15 тон мінеральнай ваты ў Швецыю. У рэальнасці, вата знаходзілася толькі ў задняй частцы грузавіка, а астатняя прастора была забітая скрынямі з цыгарэтамі.

Кошт кантрабанды перавышае €2 000 000.

Характэрна, што цыгарэты былі без акцызных марак. На сайце літоўскай мытні не сказана, адкуль ішоў груз і дзе зроблены цыгарэты. Вядома, што ў Беларусі цыгарэты маркі Winston выпускае кампанія «Тытунь-інвест».

Аднак чытачы motolko.help звярнулі ўвагу, што на фотаздымках апублікаваных літоўскай мытняй, бачныя цыгарэты Winston у мяккім пачку.

«У Беларусі няма магутнасцяў для вытворчасці ў такім фармаце. Больш за тое, сам дызайн ужо іншы некалькі гадоў. Таксама калі прыглядзецца, то ўсё ж такі маркі бачныя (размяшчаюцца ўпоперак, зверху)», – заўважылі чытачы motolko.help.

Таксама, верагодна, што гэта цыгарэты Winston польскай вытворчасці.

«Гэта польскія цыгарэты Winston у мяккім пачку, я знаходжуся ў Швецыі, тут усе барыгі іх прадаюць», – адзначаюць чытачы motolko.help.

У апошнія гады Беларусь часта лідзіруе па аб’ёмах пастаўкі кантрабандных цыгарэт у Еўропу, абмінаючы нават Расію. Кантрабанду тытуню з беларускімі акцызамі звязваюць з бізнэсоўцам Аляксеем Алексіным, адным з сяброў Лукашэнкі, які сумна вядомы ў Беларусі дзякуючы паўсюдным «табакеркам». У 2020 годзе ў Літве і Латвіі назіралася рэзкае павелічэнне аб’ёму кантрабандных цыгарэт з Беларусі на фоне падаражэння еўрапейскіх акцызаў і зніжэння даходу насельніцтва з-за COVID-19.

Папярэдні матэрыял
Саід Гуцэрыеў прадаў сваю долю акцый «Парытэтбанка»
Наступны матэрыял
Беларусы стварылі петыцыю і просяць зрабіць 31 снежня і 3 студзеня паўнавартаснымі выходнымі

Iншыя матэрыялы