На русском языке:
«Белинветсбанк», «Банк Дабрабыт», «Сохра»: Новая Зеландия вводит санкции против 6 компаний связанных с режимом в Беларуси
Кіраўніца МЗС Новай Зеландыі Наная Махута абʼявіла пра далейшыя санкцыі ў дачыненні да палітычных і ваенных дзеячаў рэжыму ў Беларусі і РФ.
«Шэсць беларускіх арганізацый, якія трапілі пад санкцыі, уключаюць беларускія банкі, што сведчаць аб тым, што Новая Зеландыя працягвае асуджаць дзеянні Беларусі», – заявіла Наная Махута.
Выданне Reform.by паведамляе, што пад санкцыі патрапілі:
- «Белінветсбанк»
- «Банк Дабрабыт»
- «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь»
- «Белінвест-Інжынірынг»
- «Белбізнеслізінг»
- ТАА «Сохра»
Гэта ўжо пяты пакет санкцыяў Новай Зэляндыі супраць рэжыму ў Беларусі. З гэтага рэгіёна таксама санкцыі тройчы ўводзіла Аўстралія.