Аўстралія ўвяла санкцыі супраць ваенных рэжыму Лукашэнкі

Wikimedia Common Files
4 хв.

На русском языке: Австралия ввела санкции против военных режима Лукашенко

Пад санкцыі Аўстраліі патрапілі 35 прадпрыемстваў абароннага, тэхналагічнага і энергетычнага сектараў РФ, а таксама 10 фізічных асоб, у тым ліку высокапастаўленых ваенных рэжыму ў РБ і расійскіх міністраў і высокапастаўленых чыноўнікаў.

«Аўстралія зноў заклікае Расію неадкладна сысці з тэрыторыі Украіны, а Беларусь спыніць падтрымліваць бессэнсоўную вайну Расіі», – сказаў памочнік кіраўніка МЗС Аўстраліі Цім Уотс.

Пад санкцыі Аўстраліі патрапілі:

  • Вадзім Шадура, першы нам. камандуючага войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання;
  • Аляксандр Лазіцкі, камандзір аэрадрома «Лунінец» (в/ч 65408);
  • Аляксандр Крывец, камандзір 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы (аэрадром «Ліда»);
  • Юрый Пыжык, былы камандзір 61-й знішчальнай авіябазы (аэрадром «Баранавічы»).
Папярэдні матэрыял
9-я калона ПВК «Вагнер» прыбыла ў Беларусь
Наступны матэрыял
«Белінветсбанк», «Банк Дабрабыт», «Сохра»: Новая Зеландыя ўводзіць санкцыі супраць 6 кампаній, звязаных з рэжымам у Беларусі

Iншыя матэрыялы