«Белінветсбанк», «Банк Дабрабыт», «Сохра»: Новая Зеландыя ўводзіць санкцыі супраць 6 кампаній, звязаных з рэжымам у Беларусі

Wikimedia Common Files
3 хв.

На русском языке: «Белинветсбанк», «Банк Дабрабыт», «Сохра»: Новая Зеландия вводит санкции против 6 компаний связанных с режимом в Беларуси

Кіраўніца МЗС Новай Зеландыі Наная Махута абʼявіла пра далейшыя санкцыі ў дачыненні да палітычных і ваенных дзеячаў рэжыму ў Беларусі і РФ.

«Шэсць беларускіх арганізацый, якія трапілі пад санкцыі, уключаюць беларускія банкі, што сведчаць аб тым, што Новая Зеландыя працягвае асуджаць дзеянні Беларусі», – заявіла Наная Махута.

Выданне Reform.by паведамляе, што пад санкцыі патрапілі:

  • «Белінветсбанк»
  • «Банк Дабрабыт»
  • «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь»
  • «Белінвест-Інжынірынг»
  • «Белбізнеслізінг»
  • ТАА «Сохра»

Гэта ўжо пяты пакет санкцыяў Новай Зэляндыі супраць рэжыму ў Беларусі. З гэтага рэгіёна таксама санкцыі тройчы ўводзіла Аўстралія.

Папярэдні матэрыял
Аўстралія ўвяла санкцыі супраць ваенных рэжыму Лукашэнкі
Наступны матэрыял
Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі прадоўжаныя мінімум да 30 ліпеня

Iншыя матэрыялы