На русском языке:
«Белые халаты» сообщили про массовое задержание врачей в больнице, где находился Виктор Бабарико
«Белыя халаты» паведамілі, што паводле папярэдніх звестак, пазаўчора, 17 траўня, у цэнтральнай гарадской бальніцы г. Наваполацка адбылося масавае затрыманне ўрачоў.
Па непацверджанай інфармацыі былі затрыманыя:
- Хірург Пачкоўскі Міхаіл – 15 сутак
- Уролаг Стальмакоў Павел – 15 сутак
- Фельчар хуткай дапамогі Первененок Наталля – 10 сутак
- УЗіст Стальмакова Ала – 100 базавых.
- Заг. гінекалогіі Васільева Ірына – 10 сутак
Менавіта ў Наваполацкую цэнтральную гарадскую бальніцу са слядамі збіцця быў дастаўлены Віктар Бабарыка з ВК-1 у ноч з 24 на 25 красавіка, паведамляў раней «Рабочы Рух».
Вядома, што Бабарыка знаходзіўся ў хірургічным аддзяленні дадзенай бальніцы ў стане сярэдняй цяжкасці. Паведамлялася, што Віктар паступіў у шпіталь «са слядамі гвалту, яго нават не даведаліся пакуль не ўбачылі прозвішча таго, хто паступіў».