Без аншлагу. Колькі мінчукоў прыйшлі святкаваць Дзень горада

Фото: The Village Беларусь
2 хв.

Беларусы і раней не імкнуліся трапіць на афіцыйныя святочныя канцэрты ў ваенна-патрыятычным стылі, а пасля фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года і жорсткага разгону пратэстаў, ахвотных павесяліцца пад песню «Любімую не аддаюць» стала крытычна мала. Па інфармацыі нашых крыніц, на піку ўрачыстасці ў 12:00 на афіцыйных святочных пляцоўках у Мінску прысутнічала:

  • Старавіленскі тракт -— 300 чалавек.
  • Лошыца — 100 чалавек.
  • Парк Янкі Купалы — 400 чалавек.
  • Парк Горкага — 300 чалавек.
  • Палац спорту — 2000 чалавек.
  • Парк 60-годдзя Кастрычніка — 200 чалавек.
  • Парк у Курасоўшчыне — 250 чалавек.

Адна з фатаграфій, апублікаваных на сайце БЕЛТА, пацвярджае, што на святочнай пляцоўцы каля Палаца спорту сапраўды маглі знаходзіцца за 2000 чалавек.

Без аншлагу. Колькі мінчукоў прыйшлі святкаваць Дзень горада

Але на відэа з той жа пляцоўкі, якое апублікаваў The-village.me, іх усяго некалькі дзясяткаў.

Як правіла, істотная частка аўдыторыі такіх святаў — бюджэтнікі, сагнаныя на афіцыйнае свята ўгаворамі і пагрозамі.

Папярэдні матэрыял
У Беларусі ліквідуюць НКА па захаванні помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны
Наступны матэрыял
МВФ яшчэ падумае, ці падарыць Лукашэнку $900 млн

Iншыя матэрыялы