На русском языке:
Библиотека Конгресса США выделяет беларусские книги в отдельный раздел
Адна з найвялікшых у свеце бібліятэк — Бібліятэка Кангрэсу ЗША, перагледзіць беларускую частку класіфікацыі кніг у раздзеле «СССР/Расія» і вылучыць беларускую літаратуру ў асобны раздзел.
Пра гэта паведаміў бібліятэкар Ігар Іваноў. Паводле яго, раней бібліятэка Кангрэсу пераглядзела класіфікацыю ўкраінскага раздзелу і вылучыла яго ў асобны ад СССР/Расіі, больш адэкватна і поўна распісала перыядызацыю гісторыі, культуры і г.д.
«На чарзе ў іх — Беларусь. Яе таксама вылучаюць у асобны ад СССР/Расіі раздзел (з DK507 у DK2001-2995). Цяпер яны шукаюць спэцыялістаў для супрацы ў гэтай справе», — паведаміў Іваноў.
Раней кнігі Украіны і Беларусі канцэнтраваліся ў раздзеле «Расія / СССР», але зараз будзе інакш. Бібліятэка Кангрэса была заснаваная ў 1800 г. і з’яўляецца адной з найвялікшых бібліятэк свету ў адным шэрагу з брытанскай бібліятэкай у Лондане.